“Не дойдзе той ліст, які не быў адпраўлены”. Як прайшло падпісанне лістоў палітвязням у Варшаве Фота
https://spring96.org/be/news/111743
2023
2023-05-22T11:37:00+0300
2023-05-22T11:37:00+0300
2023-05-22T12:18:46+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/padpisanne-listou_dzen-palitvjaznjau15.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня ў Варшаве праваабаронцы ПЦ “Вясна”, польскага “Мемарыялу” і ініцыятывы “Палітвязынка” пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзілі сустрэчу па падпісанні лістоў палітзняволеным. Мерапрыемства прайшло ў прасторы “Пад жырандоляй”. На сустрэчы выступіў Стас Пачобут, музыка культавага беларускага панк-гурта “Deviation” і брат палітзняволенага Анджэя Пачобута. Падтрымаць вязняў прыйшло шмат людзей: простыя неабыякавыя беларусы, журналісты і пісьменнікі, былыя палітвязні і праваабаронцы. Было падпісана больш за 100 паштовак салідарнасці. “Вясна” шчыра дзякуе ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай справы.