viasna on patreon

Затрыманні ў Оршы, Мінску і Магілёве: хроніка пераследу 20-22 траўня Дапоўнена

2023 2023-05-22T15:56:00+0300 2023-05-23T18:13:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bajanszin-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20-22 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі супрацоўніка аптовай кампаніі Мікалая Мельніка

Невядома, калі дакладна затрымалі мужчыну, але з усіх сацсетак ён знік трое сутак таму. Акрамя традыцыйнага «ўдзелу ў пратэстах», яму закідаюць каментаванне ў тэлеграм-каналах. Найперш гэта каментары з асуджэннем расійскай вайны ва Украіне і дзеянняў расійскіх вайскоўцаў.

ГУБАЗіК сцвярджае, што на яго завялі крымінальную справу, піша «Наша Ніва».


У Оршы затрыманы 26-гадовы Канстанцін Баяндзін

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне 22 траўня ў Оршы жыхара Мінска Канстанціна Баяндзіна.

Верагодна, ён вяртаўся ў Масквы, дзе мае працу.

Пра мужчыну вядома, што ён скончыў журфак БДУ, быў пераможцам конкурса «Містар-журфак» і атрымліваў званне «Студэнт года БДУ».

Паводле Orsha.eu, Канстанцін супрацоўнічаў з камандай аднаго з найпапулярнейшых блогераў Беларусі, уладальніка плацінавай кнопкі YouTube Улада Бумагі. Затрымалі Баяндзіна пасьля праверкі тэлефону, але што менавіта там знайшлі — пакуль невядома. Таксама невядома, якую справу завялі на шоўмэна — адміністрацыйную ці крымінальную.


Пяць дзён адсутнічае інфармацыя пра Алену Анісім

На працы ў інстытуце НАН яе няма, піша Наша Ніва.

Былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы затрымалі 17 траўня на працоўным месцы. Куды яе завезлі і ў чым вінавацяць, невядома.

Фота: belnaviny.by

Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа. Інфармацыі пра лёс супрацоўніцы там не маюць.


Марыю Калеснікаву па-ранейшаму "прэсуюць" у калоніі

Як стала вядома MAYDAY TEAM, Марыя Калеснікава адчувае праблемы са здароўем у жаночай калоніі Гомелі. Праз гэта яна не працуе. Каля месяца таму на пастраенні яе нават выводзілі пад рукі.

У апошні час палітзняволеная Марыя ўтрымліваецца ў "адзіночнай камеры". Да гэтага яе рэгулярна адпраўлялі ШІЗА.

Разам з тым, Марыя не губляе прысутнасці духа. Па нашай інфармацыі, яна па-ранейшаму рэгулярна карыстаецца чырвонай памадай - гэтая фішка стала сімвалам нязломнасці і аптымізму Калеснікавай.


У Магілёве затрымалі двух мужчын

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльныя відэа» 40-гадовага Яўгена Холадава і 35-гадовага Аляксея Кандурцава.

Яўген кажа, што нібыта распаўсюджваў на сваё старонцы «экстрэмісцкія» матэрыялы і абражаў Лукашэнку, а Аляксей — што нібыта дасылаў «экстрэмісцкім» тэлеграм-каналам фотаздымкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства