Сьпіс затрыманых дапоўнены
Затрыманыя дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну г.Мінска
25 сакавіка ў 17.15 на плошчы Свабоды ў Мінску пачаліся затрыманьні ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі – 86-ых угодкаў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі
Затрыманьні адбываліся на плошчы Свабоды ў Мінску, дзе было запланаваныя гуляньні з нагоды Дня Волі.
Сярод затрыманых
1. Алесь Бяляцкі -- старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” (пры затрыманьні зьбілі з ног і працягнулі па зямлі
2. Валянцін Стэфановіч -- юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” (быў затрыманы, калі кінуўся на дапамогу А.Бяляцкаму)
3. Вінцук Вячорка – страшыня Партыі БНФ
4. Валянцін Мацкевіч
5. Уладзімір Кішкурна – Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі партыі БНФ
6. Андрэй Козел – намесьнік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП ( быў затрыманы на плошчы Свабоды каля Ратушы і, як паведамілі з офіса АГП, зьбіты. Пра гэты сябры па партыі даведаліся з тэлефоннага званка, які Андрэй Козел здолеў зрабіць з мабільнага тэлефона пасьля затрыманьня).
7. Рыгор Кійко
8. Яўген Скочка
9. Вячаслаў Сіўчык
10. Дзяніс Буйніцкі
11. Валянцін Баранаў
12. Алег Гнедчык