Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 16 мая:
Каментар: Дзень палітвязняў у Беларусі будзе 21 траўня. Узнік гэты дзень у 2022 годзе, а запачаткаваны Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Пра гэта размаўляем з праваабаронцай "Вясны" Дзіянай Пінчук.
Падзея: Майстэрня паштовак салідарнасці адзначыла тры гады існавання. Якімі яны былі – у размове з сузаснавальніцай і каардынатаркай ініцыятывы Дар’яй Рублеўскай.
Па-за межамі: Як беларусы Эстоніі і Даніі пішуць лісты палітвязням Беларусі.