viasna on patreon

З'явіўся "даведнік рэпрэсій" на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі

2023 2023-05-11T14:38:00+0300 2023-05-18T12:53:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narodnaja-ambasada-belarusi-u-szvecyi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі сумесна з іншымі амбасадамі і праваабарончым цэнтрам "Вясна" стварыла "Даведнік рэпрэсій" на англійскай мове. Дакумент адрасаваны міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам для ацэнкі ступені пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.

У шматлікіх краінах беларусам вельмі цяжка атрымаць палітычны прытулак. Напрыклад, у Швецыі ў 2021 і 2022 гадах 98% беларусаў, якія падаваліся на палітычны прытулак, атрымалі адмову. Звязана гэта, у першую чаргу, з тым, што міграцыйныя ўлады, а часта нават адвакаты, не да канца разумеюць той узровень тэрору, з якім сутыкаюцца беларусы пасля задушэння пра-дэмакратычных пратэстаў 2020 года — і ў асаблівасці пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны. Людзям, якія ніколі не жылі ва ўмовах таталітарнай дыктатуры, вельмі цяжка ўявіць, што ў цэнтры Еўропы могуць даваць вялікія турэмныя тэрміны за лайкі ў Фэйсбуку, грамадскую дзейнасць за мяжой, данаты палітзняволеным — альбо браць у закладнікі і саджаць у турму сваякоў актывістаў. Нягледзячы на тое, што Беларусь да вайны была гарачай тэмай у еўрапейскіх СМІ, узровень разумення роспачнай сітуацыі ў Беларусі застаецца вельмі нізкім. Рэпрэсіі дасканала дакументуюцца праваабарончым цэнтрам "Вясна" і іншымі праваабарончымі арганізацыямі, але ў сувязі з маштабнасцю тэрору, людзям бывае вельмі цяжка арыентавацца ў вялікіх аб'ёмах інфармацыі.

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі, пры падтрымцы іншых народных амбасадаў і праваабарончага цэнтра "Вясна", стварыла невялікі даведнік на англійскай мове, які абагульвае інфармацыю пра тое, за якія дзеянні беларусы могуць быць рэпрэсаваныя. Дакумент прызначаны для дапамогі міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам ацаніць ступень пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.

Дакумент будзе абнаўляцца ў ходзе развіцця падзей. Яго можна спампаваць тут:

З'явіўся "даведнік рэпрэсій" на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства