viasna on patreon

659 маладзёнаў знаходзяцца за кратамі Дакумент

2023 2023-05-05T14:15:00+0300 2023-05-05T16:56:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pris_by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА падлічыў колькасць маладых палітвязняў і палітвязніц (да 35 год). Іх – 659.

На падставе дадзеных ад ПЦ "Вясна" РАДА склала спіс маладых палітзняволеных беларусаў і беларусак. Ад агульнай колькасці палітвязняў яны складаюць амаль палову — 44%.

Маладыя людзі з’яўляюцца сімваламі супраціўлення палітычнаму рэжыму і змагання за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, адзначае РАДА:

"Палітвязні і палітвязніцы, у тым ліку маладыя людзі, сутыкаюцца з жорсткімі ўмовамі ўтрымання ў турмах, а таксама з парушэннем іх правоў і свабодаў. Яны падвяргаюцца катаванням, ізаляцыі, адмове ў доступе да медыцынскай дапамогі і адвакату, а таксама да іншай дапамогі звонку.

Многія маладыя людзі ў Беларусі працягваюць актыўна выказваць свае перакананні і пратэставаць, нягледзячы на рэпрэсіі і пагрозы з боку ўладаў.

Аднак сітуацыя ў краіне застаецца нестабільнай і небяспечнай для ўсіх, хто выказвае сваю незадаволенасць палітычным рэжымам.

Мы павінны працягваць сачыць за сітуацыяй у Беларусі і зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб дапамагчы гэтым людзям і дабіцца справядлівасці і свабоды для ўсіх грамадзян і грамадзянак Беларусі".

На жаль, не пра ўсіх палітычна асуджаных ёсць поўная інфармацыя, у тым ліку ўзрост. Таму ў табліцы можа быць невялікая хібнасць.

Акрамя таго, Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА выдаў зборнік "Беларусь. Моладзь. Жыве", які прадстаўляе сабой "спробу даведацца, як сябе адчувае беларускі незалежны моладзевы сектар пасля ўсіх крызісаў, перажытых з 2020 года".

659 маладзёнаў знаходзяцца за кратамі

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства