viasna on patreon

"У думках з тымі, хто сустракае гэты дзень за кратамі". Міжнародная супольнасць віншуе “Вясну” з днём народзінаў

2023 2023-04-26T16:21:57+0300 2024-04-25T14:10:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/abse_francyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка 1996 года – дзень народзінаў Праваабарончага цэнтра "Вясна". У гэты дзень было жорстка разагнанае мірнае шэсце "Чарнобыльскі шлях". Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, на той час дырэктар літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, аб’яднаўся з паплечнікамі, каб дапамагаць затрыманым дэманстрантам. Так з’явілася "Вясна".

Сёння прадстаўнікі міжнароднай супольнасці віншуюць нас са святам і патрабуюць вызвалення палітзняволеных вясноўцаў.

Пастаяннае прадстаўніцтва Францыі пры АБСЕ павіншавала "Вясну" з днём народзінаў і нагадала, што цяпер за кратамі знаходзяцца шэсць сябраў арганізацыі. 


“Östgruppen, разам з калегамі з грамадзянскай супольнасці ў Доме Салідарнасці ў Стакгольме, віншуе сёння нашых дарагіх сяброў з “Вясны”, у 27-ю гадавіну арганізацыі!”


Амерыканская амбасада ў Мінску:

"27 гадоў таму заснаваная праваабарончая арганізацыя “Вясна”. Наша ім пажаданне – свабода для ўсіх палітвязняў і шасцярых вясноўцаў: Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай, Леаніда Судаленкі і Андрэя Чапюка". 


Літоўскі дыпламат Аста Андрыяўскіене:

“Сёння вядомая праваабарончая арганізацыя “Вясна” адзначае сваю 27-ю гадавіну ў сваім Віленскім офісе. Лідар “Вясны”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і яшчэ 1500 палітвязняў адбываюць працяглыя тэрміны зняволення”.


Амбасадарка Ірландыі ў Літве Шэйна Макх'ю:

“Цягам 27 гадоў “Вясна” мужна і ўпорна працуе над прасоўваннем правоў чалавека ў Беларусі. Задача, актуальнасць якой штодзень расце”.


Праваабаронца і выкладчыца Вышэйшай школы палітычных навук у Парыжы Саша Кулаева:

“З днём нараджэння дарагія сябры!

У думках з тымі, хто сустракае гэты дзень за кратамі, у высылцы ці пад жорсткімі рэпрэсіямі!”


Праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 ECA:

“Амаль тры дзесяцігоддзі «Вясна» знаходзіцца ў авангардзе праваабарончага руху ў Беларусі, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і дэмакратычныя змены. За кратамі застаюцца шэсць яе сябраў — у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі”.


Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары:

“Шчыра віншуем нашага чальца ПЦ “Вясна” з 27 гадамі абароны правоў чалавека ў Беларусі. На жаль, шасцёра нашых калегаў з «Вясны» не змогуць святкаваць, бо знаходзяцца ў няволі. Мы заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства