viasna on patreon

Затрыманні ў Брэсце і Віцебску пасля рэйда па сацсетках: хроніка пераследу 20 красавіка Дапоўнена

2023 2023-04-20T12:07:17+0300 2023-04-21T11:31:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest_zatrymanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсцкай вобласці затрымалі траіх чалавек пасля рэйда сілавікоў па сацсетках

Затрыманы мінімум адна жанчына і два мужчыны. У аднаго затрыманага выявілі на старонцы "Вконтакте" выявы з нацыянальнай сімволікай. Жанчыну завуць Карына Марчук затрымалі за рэпост публікацыі з тэлеграм-канала Белсат. Яшчэ ў аднаго хлопца, Данііла Архангельскага (на фота злева), знайшлі ў тэлефоне ў прыватным ліставанні рэпост з тэлеграм-канала NEXTA. Хлопец паведамляе, што яго маці таксама затрыманая міліцыянтамі.


У Віцебску затрымалі хлопца за публікацыі ў Тэлеграме

У "пакаяльным" відэа затрыманы кажа, што публікаваў у Тэлеграме парады, як ладзіць сілавы супраціў: як зрабіць кактэйль Молатава, як правільна ставаць у счэпкі, перакрываць дарогі, а таксама як асляпляць сілавікоў лазернымі ўказкамі.


У Мінску 18 красавіка затрымалі Данііла Каранкевіча

«Пакаяльнае відэа» з хлопцам з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

У ім Данііл кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе і быў зарэгістраваны ў плане «Перамога». А нядаўна вырашыў праверыць сябе ў фэйкавым чат-боце BYPOL на наяўнасць кампраметуючай інфармацыі ў сілавікоў, за што і быў затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства