viasna on patreon

Дырэктару газеты "Белорусы и рынок" Канстанціну Залатых прысудзілі чатыры гады калоніі

2023 2023-04-06T23:45:00+0300 2023-04-07T12:57:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zolotykh_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Залатых. Фота: БАЖ

Канстанцін Залатых. Фота: БАЖ

У Мінскім гарадскім судзе 6 красавіка вынесены прысуд палітзняволенаму дырэктару газеты “Белорусы и рынок” Канстанціну Залатых.

Залатых абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Справу вяла суддзя Алена Шылько.

Канстанціна Залатых затрымалі яшчэ 18 траўня 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. Яму першапачаткова выставілі крымінальнае абвінавачанне па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусi (распальванне варожасці, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай).

Палітвязень адразу знаходзiўся ў жодзінскім СІЗА, на пачатку жніўня 2022 г. быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Па матэрыялах следства, Канстанцін Залатых, "з'яўляючыся дырэктарам ЗАТ "Медыярынак", ведаў аб унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" зменах, якія перашкаджалі двум грамадзянам Рэспублікі Польшча валодаць сумарна 28% акцый таварыства.

З гэтай мэтай у траўні 2021 – студзені 2022 года ён, у парушэнне заканадаўства, без правядзення агульнага сходу акцыянераў, аднаасобна ўнёс змены ў Статут ЗАТ аб выключэнні са складу заснавальнікаў вышэйзгаданых замежных грамадзян і зарэгістраваў яго ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама. Затым разам з іншымі дакументамі прадставіў у Міністэрства інфармацыі, што стала падставай для працягу таварыствам сваёй дзейнасці, а ім адпаведна – захавання пасады дырэктара".

Апроч гэтага яму ставілася ў віну некалькі эпізодаў з размяшчэннем абразлівых каментароў у адрас афіцыйных асоб і Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльных сетках.

Суд прызнаў Залатых вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на чатыры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства