viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-04-04T12:31:52+0300 2023-04-04T14:44:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: Наталля Пінчук, жонка Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, наведала Вільню і паўдзельнічала ў прэзентацыі кніг пра Алеся. Мерапрыемства адбылося ў межах двух тыдняў салідарнасці з палітзняволеным праваабаронцам у Польшчы і Літве.

Каментар эксперта: "Наша ніва" і "Наша доля" – рэпрэсіі ў дачыненні да незалежнай прэсы ў Вільні на пачатку ХХ стагоддзя. Як гэта было? Размаўляем з экскурсаводкай Вольгай Абразцовай, якая і сама пакінула Беларусь з-за рэпрэсій:

"У Вільні я стала больш глыбока вывучаць перыяд пачатку дваццатага стагоддзя, калі фармавалася сучасная беларуская ідэя – і  паралеляў [з сучаснасцю] напрошвалася вельмі шмат".

Асоба: Былы палітзняволены Дзмітрый Максімчык задумваўся пра адкрыццё Школы лічбавага маркетынгу яшчэ падчас зняволення. Калі ён уцёк з Беларусі, ён ажыццявіў мары. Цяпер яго школу наведваюць і дзеці беларусаў (з’ехаўшых з-за рэпрэсій), і ўкраінцаў (з’ехаўшых з-за вайны), і літоўцаў. У рубрыцы Дзмітрый распавядае пра сваю школу:

"Гэта ўжо не проста школа, гэта маё жыццё".

Па-за межамі: Як пішуць лісты палітвязням з-за мяжы? Індывідуальна і калектыўна.

"Прыходзьце падтрымаць тых, хто ў зняволенні. А таксама тых, хто ўжо стаміўся пісаць, бо гэта насамрэч патрабуе сіл".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства