viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-03-28T16:23:00+0300 2023-03-31T14:28:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Падзея: У Польшчы ў межах тыдняў салідарнасці прайшоў шэраг мерапрыемстваў з удзелам Наталлі Пінчук — жонкі Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага. Наталля выступіла на Кафедры беларусістыкі ў Варшаўскім ўніверсітэце, наведала выставу "Белае-чырвонае-белае" у Музеі Вольнай Беларусі, прэзентавала ў Варшаве кнігу пра Алеся Бяляцкага “Алесь”, выдадзеную Беларускім ПЭНам.

Па-за межамі: у Вільні прайшла прэзентацыя тома “Галасы Беларусі-2022” і выставы “Шляхам свабоды” (прысвечанай палітзняволенаму Мікалаю Статкевічу).

Каментар: Як назіральнікі “Вясны” назіралі Дні Волі. Асабісты досвед

"Брутальна ўварваўся АМАП, усіх палажылі на падлогу. Гэта быў вельмі, скажам так, непрыемны момант".

Viasna96 · 2023-03-28 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства