viasna on patreon

Затрыманні ў Мачулішчах і на мяжы: хроніка пераследу 4-6 сакавіка Дапоўнена

2023 2023-03-06T18:47:00+0300 2023-03-07T07:39:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kolas_zmicer.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-6 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманне ў Полацку

Старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах. Фота: Віцебская Вясна

З'явілася інфармацыя аб затрыманні старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага СПБ Мікалая Шараха. Па словах відавочцаў ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў сябе дома ў Полацку а 15:30.

Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).


Улады прызналі "Брэсцкую Газету" "экстрэмісцкім фармаваннем"

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 28 лютага.


У Мінскім раёне супрацоўнікі КДБ праводзяць аблавы і хапуны з-за пашкоджанага самалёта ў Мачулішчах

Паведамляецца, што 4 і 5 сакавіка затрымаліваюць усіх, хто пераследаваўся па адміністрацыйных палітычных артыкулах з 2020 па 2023 год. Людзей пасля ператрусаў вязуць у СІЗА КДБ. Праваабаронцам вядома мінімум аб дзясятку такіх выпадкаў.

Дапоўнена. У нядзелю ў вёсках каля Мачулішчаў затрымалі як мінімум 20 чалавек. Па інфармацыі праваабаронцаў, 14 з іх адпусцілі, а 6 — засталіся ў СІЗА. Прычына затрымання гэтых людзей пакуль невядомая.

Нагадаем, 26 лютага каля 9-й раніцы на аэрадроме ў Мачулішчах былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, спраўных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.


Выдавец Зміцер Колас знаходзіцца ў КДБ

Як паведаміла Reform.bу крыніца з кніжных колаў, ёсць звесткі, што Зміцер Колас і яго друкар зараз знаходзіцца ў КДБ. Прычына —надрукаваная паўгады таму кніга дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі 1937-39 гадоў "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці" (2018). Рыхтаваў кнігу гісторык Алесь Смалянчук з Гродна.

Па рашэнні суда ад 6 студзеня, выдавецтву было забаронена распаўсюджваць выданне. Але мяркуецца, што выдавецтва не паспела прыбраць яго з продажу. З гэтай нагоды Зміцера Коласа выклікалі ў КДБ.


У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 16 чалавек — цяпер у ім 2503 чалавекі

3 сакавіка МУС чарговы раз абнавіла "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". Акрамя іншых, у спіс дадалі былога студэнта ЕГУ Юрыя Хрысталюбава, начальніцу юрыдычнага аддзелу сеткі салонаў «На Связи» Ілону Белавус, студэнта БДУ Аляксандра Буйліцкага.


На мяжы з Літвой затрымалі гродзенца — яго чакае суд

Затрыманне адбылося 3 сакавіка пасля праверкі тэлефона. Мужчыну адвезлі РАУС у Воранава, дзе будуць трымаць да суда, які пройдзе ў панядзелак, 6 сакавіка.

Мужчыну будуць судзіць па арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша hrodna.lifе.


Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманне на беларуска-польскай мяжы

Вядома, што хлопца, які ехаў у ЕС, знялі з аўтобуса супрацоўнікі КДБ пасля "размовы". Пасля сілавікі паехалі дадому да яго, правялі там ператрус і забралі тэхніку.

Паведамляецца, што ў хлопца быў выдалены Telegram, але яго прымусілі яго зноў усталяваць, каб аднавіць перапіскі.


Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства