viasna on patreon

“Рукамі схапіў палотнішчы сцяга і кінуў на падлогу”. Мужчыну асудзілі на паўтара года “хіміі” за сарваны сцяг

2023 2023-03-02T12:22:00+0300 2023-03-02T13:53:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-kastrycznickaha-raiona-mahiliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 22 лютага асудзілі Дзмітрыя Сяргеева паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Краўчанка прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”)

Судовае пасяджэнне мела выязны фармат. Судзілі адразу дзевяць чалавек, “схільных да злачынстваў і правапарушэнняў экстрэмісцкай скіраванасці”.

Як паведаміла следства, 28-гадовы Дзмітрый у нецвярозым стане ў снежні 2022 года ў гандлёвай зале крамы “рукамі схапіў палотнішчы сцяга, якія ляжалі на металічным стэлажы крамы, вырваў іх з флагштоку і кінуў на падлогу, чым праявіў абразлівае стаўленне да дзяржсімволікі”.

Мужчына прызнаў віну часткова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства