Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 21 лютага:
Хроніка: Хваля рэпрэсій у Светлагорску (“светлагорскі чос”) і статус экстрэмісцкага фармавання для “Маланкі”.
Падзея: Рыхтавацца да 8 сакавіка можна пачаць загадзя. Так зрабілі ў Вільні – там дзяўчыны сабраліся, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі салідарнасці для палітзняволеных жанчын. Для паштовак выкарыстоўвалі і духі:
“Гэта не проста так. Часам палітзняволеныя прасілі дасылаць ім лісты з араматам. Таму што уражанняў і эмоцый [у зняволенні] мала. І нават папрысканая духамі паштоўка можа прынесці радасць.
Але варта выкарыстоўваць духі — не туалетную ваду”, — адзначыла арганізатарка мерапрыемства Марні Вішнеўская.
А ў Варшаве прайшла прэзентацыя выдання кнігі палітвязня Максіма Знака “Зэкамерон”, рэалізаванага ПЦ «Вясна».
Асоба: Расповяд пра жыццё і эмоцыі у зняволенні ад блогера і былога палітвязня Аляксандра Кабанава:
“Большасць людзей, з якімі я сядзеў (якія ўжо доўга сядзяць) — практычна ўсе парэзаныя”.