viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-01-24T15:31:00+0300 2023-02-01T15:33:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 24 студзеня:

Крымінальны пераслед:  Музычны гурт “TORBAND” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, а Дар’ю Досік асудзілі на калонію за садзейнчанне экстрэмісцкай дзейнасці праз каментар у СМІ. Аналізуем разам з праваабаронцамі “Вясны” Паўлам Сапелка і Анастасіяй Васільчук.

Асоба: Гісторыя ўжо былой палітзняволенай Таццяны Астроўскай. Валанцёрыла, пабывала на Акрэсціна і Валадарцы, а потым пераплыла раку на мяжы з Літвой.

“Уладу я захоплівала апельсінамі і вентылятарамі”

Па-за межамі: Як беларусы Варшавы працягваюць пісаць лісты палітвязням.

“Гэта вельмі падтрымлівае наш дух”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства