viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-01-31T14:46:00+0300 2023-02-01T14:51:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 31 студзеня:

Па-за межамі: Выставу, прысвечаную палітзняволенаму прадстаўніку польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту, адкрылі ў польскім Сейме. А ў Беларусі працягваюцца “завочныя” суды.

Асоба: Выпадкова разліў на нагу кіпень і атрымаў апёк. А як гэта гісторыя выглядае падчас знаходжання ў СІЗА Жодзіна?

Скакаць на адной назе да адваката, падпісваць пад прымусам адмову ад прэтэнзій, адстаяць экстрэмісцкую камісію, трапіць у санчастку, змяніць дзве камеры і пабачыць прыступ эпілепсіі…. Праз цсё гэта прайшоў ужо былы палітзняволены Данііл Касенка.

 “Калі гэта санчастка, то я — балерына”, — кажа Данііл.

Каментар: Віталь Жук — былы палітзняволены. Яго вызвалілі ў снежні 2022 пасля сканчэння тэрміну пакарання. І адразу ж пасля гэтага ў адрас Віталя у сталі паступаць пагрозы ад сілавікоў. Тау сям’я Віталя прыняла рашэнне з’ехаць разам за мяжу. Пра гэта ў рубрыцы распавядае жонка былога палітвязня Маргарыта Касабуцкая.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства