viasna on patreon

Затрыманні праграмістаў і бармэнаў: хроніка пераследу 14 студзеня

2023 2023-01-14T19:58:00+0300 2023-01-14T20:49:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chabatar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За каментары затрымалі інжынера-праграміста БНТУ Аляксандра Чабатара

Мужчыну 34 гады, ён мінчук. У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.


Праваабаронцам таксама стала вядома пра затрыманне ў Мінску Андрэя Смалянкі.

Меркавана, 34-гадовы праграміст і адмін сайтаў затрыманы 11 студзеня. Прычына, па якой ім зацікавіліся сілавікі – пакуль невядомая.


З'явілася інфармацыя пра затрыманні мінскіх бармэнаў

Папярэдне, затрымана як мінімум трое бармэнаў, сярод якіх, верагодна, бар-менеджэр Яўген Кузняцоў — інфармацыя пра затрыманне якога з'явілася днямі ў сацсетках.

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманні бармэнаў звязаныя з нейкім іх чатам — сілавікі прыходзяць да ўсіх яго ўдзельнікаў.


Да палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча два тыдні не пускаюць адваката

Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog. Акрамя гэтага, ужо працяглы час палітвязню Уладзіміру Мацкевічу фактычна заблакаваная перапіска, ён пазбаўлены тэлефонных размоў. Сваякам Мацкевіча адміністрацыя шклоўскай калоніі не дае ніякай інфармацыі. Яму немагчыма нават перадаць лекі.

Уладзімір Мацкевіч. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Нагадаем, палітвязня абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале. 23 чэрвеня яго прызналі вінаватым і асудзілі  да пяці гадоў зняволення.

Адрас для падтрымкі: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч


Улады ліквідуюць Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій

Пазоў Мінюста аб гэтым пачне разглядаць Вярхоўны суд 3 лютага.

Арганізацыя існуе з 1992 года і ставіць сваёй мэтай аказанне прававой, матэрыяльнай, сацыяльна-бытавой і іншай дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, а таксама займаецца ўвекавечаннем памяці ахвяр рэпрэсій і асветніцкай дзейнасцю.

Са жніўня 2020 года і да канца снежня 2022-га грамадскі сектар Беларусі пазбавіўся не менш за 1173 грамадскіх арганізацый.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства