viasna on patreon

Памёр праваабаронца Алег Гулак. Выказваем шчырыя спачуванні 

2022 2022-12-16T20:42:01+0300 2022-12-19T14:17:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aleh_hulak_2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алег Гулак — старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Яго не стала ва ўзросце 55 гадоў.

Алег быў надзейным і блізкім сябрам для многіх вясноўцаў. Ён зрабіў вялікі ўнёсак для праваабарончага руху Беларусі. Гэта вялікая страта для ўсёй краіны. Праваабарончы цэнтр "Вясна" смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сям’і і калегам Алега.

Грамадзянская паніхіда пройдзе 20 снежня з 14.00 да 17.30 гадзін ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Іаанаў (малая капліца, злева). Адрас: Šv. Jono g. 12. Дзверы развітальнай залы будуць адчыненыя з 13:50.

Пачытайце адно з апошніх інтэрв'ю праваабаронцы:

«Немагчыма адрозьніць пародыю ад чарговага „прабіваньня дна“». Вынікі году ў сфэры правоў чалавека ад Алега Гулака

Пра што сьведчыць дынаміка колькасьці палітвязьняў? Ці зьмяніўся характар палітычнага перасьледу ў 2022 годзе? Якія юрыдычныя навацыі 2022 году былі самымі рэпрэсіўнымі і небясьпечнымі? Якім будзе грамадзка-палітычнае рэха Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства