viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-11-29T19:40:02+0300 2022-11-29T19:40:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 29 лістапада:

Падзея: 25 лістапада адзначыўся Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын. Як хатні гвалт звязаны з вайной і рэпрэсіямі? І якія новыя формы ён набывае ў Беларусі?

 "Нам ужо вядомыя кейсы, калі агрэсары пагражаюць жанчынам: “калі ты звернешся ў міліцыю, я салью твае фоткі з маршаў”", кажа фем-актывістка Вольга Гарбунова.

Асоба: Былы палітзняволены Віктар Пархімчык — пра сваю прымусовую працу падчас зняволення(“рабскі труд”). Шклоўская калонія і жоўтыя біркі.

Па-за межамі:  Сустрэча "Напішы ліст палітвязням" у Беластоку.  Што кажуць пра лісты былыя зняволеныя?

Каментар: Польская нацыянальная меншасць у Беларусі знаходзіцца пад татальным пераследам. Размова з журналістам і фрылансерам Янам Романам.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта "Pomidor/off". Яго гітарыста Уладзіслава Плюшчава на мінулым тыдні паўторна асудзілі і далі тры гады калоніі  і 300 базавых велічыняў штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства