viasna on patreon

16 дзён актыўных дзеянняў: Яднайцеся ў барацьбе за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын

2022 2022-11-25T12:36:01+0300 2022-11-25T13:09:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/16-days-in-focus-hero.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя з сайта unwomen.org

Ілюстрацыя з сайта unwomen.org

Сёння, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын, традыцыйна пачынаецца 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту, якія скончацца 10 снежня – ў Міжнародны дзень правоў чалавека.

Чаму неабходна выкараніць гвалт у дачыненні да жанчын?

Як адзначаецца на сайте Арганізацыі аб’яднанных нацый, гвалт у адносінах да жанчын і дзяўчынак з'яўляецца адным з найбольш шырока распаўсюджаных і вядучых да катастрафічных наступстваў парушэнняў правоў чалавека ў сучасным свеце.

Дэкларацыя аб выкараненні гвалту ў адносінах да жанчын, прынятая ў 1993 годзе, вызначае тэрмін “гвалт у дачыненні да жанчын” так:

“любы акт гвалту, здзейснены на падставе палавой прыкметы, які прычыняе ці можа прычыніць фізічную, палавой або псіхалагічны шкоду або пакуты жанчынам, а таксама пагрозы здзяйснення такіх актаў, прымус або адвольнае пазбаўленне волі ў грамадскім або асабістым жыцці”.

Гвалт выяўляецца ў фізічнай, сэксуальнай і псіхалагічнай формах, уключаючы:

  • гвалт з боку партнёра (збіццё, псіхалагічны гвалт, згвалтаванне ў шлюбе, забойства);
  • сэксуальны гвалт і дамаганні (згвалтавання, гвалтоўныя палавыя акты, непажаданыя сэксуальныя авансы, сэксуальны гвалт над дзецьмі, прымусовыя шлюбы, вулічныя дамаганні, пераслед, кіберпераслед);
  • гандаль людзьмі (рабства, сэксуальная эксплуатацыя);
  • аперацыі на жаночых палавых органах, якія калечаць;
  • дзіцячыя шлюбы.

Нягледзячы на тое, што гендэрны гвалт не мае межаў, некаторыя жанчыны і дзяўчынкі асабліва ўразлівыя, напрыклад, маладыя дзяўчаты і пажылыя жанчыны, лесбіянкі, бісэксуалы, транссэксуалы або інтэрсэксуалы, мігранткі і бежанкі, жанчыны, якія прадстаўляюць карэнныя народы і этнічныя меншасці, жанчыны і дзяўчынкі, якія жывуць з ВІЧ або інваліднасцю, а таксама асобы ва ўмовах гуманітарных крызісаў.

Што ў Беларусі?

За апошнія два гады ў Беларусі рэпрэсіі толькі ўзмацняюцца, а сітуацыя з правамі чалавека – пагаршаецца. Непазбежна гэта закранае і жанчын.

За гэты час былі ліквідаваныя амаль усе недзяржаўныя грамадскія арганізацыі, якія займаліся абаронай правоў жанчын, у тым ліку “Радзіслава” і адзіны прытулак для ахвяраў хатняга гвалту, “Гендэрныя перспектывы” і Цэнтр “Яе правы” ды інш. Такім чынам, ахвяры гвалту засталіся ў Беларусі без абароны і падтрымкі.

Больш за тое, на дадзены момант за кратамі знаходзіцца 174 палітзняволеных жанчын, а за два гады праваабаронцы зафіксавалі больш за 450 вынесеных палітычна матываваных прысудаў па крымінальных справах у адносінах да жанчын. Рэальная ж лічба рэпрэсаваных жанчынаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе – невядомая.

У дачыненні да затрыманых часта прымяняецца фізічная сіла, спецсродкі, псіхалагічны ціск, пагрозы фізічнага і сэксуальнага гвалту, а таксама пагрозы адабрання дзяцей ці прычыння шкоды блізкім. Умовы ўтрымання ў зняволенні значна пагаршаюць здароўе жанчын, пры гэтым медыцынская дапамога не забяспечваецца.

Як далучыцца да 16 дзён актыўных дзеянняў?

  • Прыходзьце на акцыю ў Вільні

Беларускія фем-актывісткі запрашаюць прыйсці на акцыю ў Вільні 25 лістапада ў 18.00 на плошчу Вінцаса Кудзіркі. Арганізатаркі прапануюць апрануць чорнае аддзенне (total black), а таксама ўзяць з сабой сцягі, плакаты ды свечкі.  

  • Распавядзіце пра сваю экспертнасць

Ініцыятыва Girls Power Belarus запрашае кожную з вас падзяляцца ў сацсетках сваёй экспертызай пад хэштэгам #яеэкспертыза. Рабіць гэта можна ў любой форме: ананімна ці публічна.

“Мы хацім, каб вы былі бачнымі. Каб пра вас ведалі, вас запрашалі і з вашым меркаваннем лічыліся. Ваша меркаванне цэннае і важнае для нас, для другіх жанчын, для Беларусі”, – адзначаюць ў Girls Power Belarus.

Арганізатаркі кажуць, што будуць дзяліцца гісторыямі ў сторыз, каб сітуацыі з дыскрымінацыяй жанчын не замоўчваліся, і паведамляць іншым пра гісторыі поспеха.

  • Напішыце ліст палітзняволенай

Пішыце лісты падтрымкі ды паштоўкі салідарнасці зняволеным жанчынам і выказвайце сваё захапленне іх сілай і трываласцю ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Спіс палітзняволеных жанчын

Таксама можна напісаць анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці

  • Падпішыцеся ў сацыяльных сетках на тэматычныя каналы

Напрыклад, Girls Power Belarus, "Палітвязынка", у падтрымку палітзняволеных Марфы Рабковай – #FreeMarfa, Крысціны Чаранковай – FreeKita, Дар'і Афанасьевай – DafnaFree ды інш.

Прыдумай любую іншую ідэю ў падтрымку жанчын і дзейнічай!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства