Учора, 18 сакавіка, каля 22 гадзінаў адбылася спроба пранікнення ў гродзенскі офіс газеты “ДЕНЬ”
Злаўмысьнікамі, якіх затрымаў выкліканы выпадковым сведкам нарад міліцыі, паводле неправеранай інфармацыі аказаліся супрацоўнікі Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці.
Супрацоўнікамі Ленінскага РАУС пры спробе пранікнення ў рэдакцыю газеты ДЕНЬ былі затрыманы две асобы якія прадставіліся як Макараў Віктар Віктаравіч і Вашкевіч Александр Пятровіч, адзін з якіх быў апазнаны рэдактарам газеты ДЕНЬ Міколай Маркевічам як супрацоўнік гродзенскага КДБ. У затрыманых, па словах сведкаў, быў цэлы арсенал розных адмычак. Вашкевіч і Макараў былі дастаўлены ў Ленінскі РАУС Гродна. Старшыной міліцыі Халяўскім быў складзены пратакол затрымання. Абодва затрыманыя прадставіліся як часова не працуючыя. Паводле інфармацыі ПАГОНІ здарэнне не патрапіла ў міліцэйскія “сводкі”.
- Усе што адбывалася пасьля затрымання выглядала вельмі падазрона. Затрыманыя паказвалі міліцыянтам нейкія пасведчанні, іх у вогуле хацелі адпусціць... Але я заявіў, што не адыду з РАУС пакуль затрыманне не будзе належным чынам завіксавана. Іі толькі мая прысутнасць прымусіла міліцыянтаў выканаць фармальнасці, - гаворыць Мікола Маркевіч, якога знаёмыя праінфармавалі аб здарэнні.
На яго думку адбылася спроба запалохвання журналістаў.
- Гэта спроба спужаць нас, стварыць перашкоды рэальна дзеючай рэдакцыі зарэгістраванай газеты газеты, - лічыць Маркевіч.
На сёняшні дзень выйшла 8 нумароў газеты. На тле гарадзенскіх газетаў ДЕНЬ вызначаецца тым, што рэгулярна абнародвае факты карупцыі мясцовай улады і прадпрымальнікаў звязаных з ёй.
Сяргей Васількоўскі