viasna on patreon

Супрацоўніка пякарні Brø bakery Дзяніса Коршуна асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту

2022 2022-10-17T13:40:38+0300 2022-10-17T15:07:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korshun_dzianis-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Коршун

Дзяніс Коршун

Дзяніса Коршуна абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя – Юлія Шчоткіна.

Палітзняволены Дзяніс Коршун — супрацоўнік пякарні Brø bakery, быў затрыманы пасля прыходу сілавікоў на месца працы 17 траўня 2022 года. На наступны дзень з Дзянісам з'явілася "пакаяльнае відэа" на праўладных тэлеграм-каналах.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Дзяніс Коршун у адзін са жнівеньскіх дзён 2020 года, “дзейнічаючы ўзгоднена з групай асоб, узяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады — супрацоўнікаў МУС”.

Знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска, выкарыстоўваў у якасці пратэснай сімволікі палатно бел-чырвона-белага колеру, плакат і бранзалет белага колеру, перакрываў рух грамадскага транспарту на праспекце Пераможцаў і праспекце Незалежнасці, чым прычыніў шкоду прадпрыемству КУП “Мінсктранс” на суму 5 839 рублёў 65 капеек.

Сваю віну падчас судовага працэсу прызнаў цалкам, апазнаў сябе на фотаздымках.

Суд пакараў мінчука абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў. Прысуд быў вынесены 25 ліпеня 2022 года, аднак пра яго праваабаронцы даведаліся толькі цяпер.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства