Дэпартамент фінансавых расьсьледаваньняў узбудзіў крымінальную справу ў адносінах старшыні Беларускага Хельсінскага камітэту Тацяны Процька і бухгалтара арганізацыі Тацяны Рудкевіч.
Тацяну Процьку і Тацяну Рудкевіч абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў на суму 78 мільёнаў рублёў. Раней падатковая інспэкцыя правярала фінансавую дзейнасьць БХК - тады палічылі, што арганізацыя павінна выплаціць падаткі разам з пэняй 375 мільёнаў рублёў.
Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла паведаміў Радыё Свабода, што супрацоўнікі праваабарончай арганізацыі ня згодныя з пастановай Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў:
- Мы працавалі на гранты “TAСIS”, а з гэтых грошай нідзе падаткаў ня плацяць згодна з рашэньнем ураду. У нас вырашылі, што трэба плаціць. Мы абскарджвалі рашэньне падатковага органу, але нягледзячы на гэта Дэпартамэнт завёў крымінальную справу. У нас няма несур’ёзных санкцыяў, калі размова ідзе пра асабліва буйныя памеры… Заўсёды, калі размова ідзе аб службовых асобах, то яны абвінавачваюць як правіла двух - старшыню і галоўнага бугальтара.
Гары Паганяйла паведаміў, што прадстаўнікі БХК пададуць скаргу на пастанову Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў