Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 4 кастрычніка:
Падзея: У межах 10-га Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які прайшоў у Каўнасе, 1 кастрычніка адбылася прэзентацыя кнігі Таццяны Астроўскай "Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі". Яе рэдактар — старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, які цяпер за кратамі. Перакладчык — Алег Жлутка, які стаў бежанцам. А Уладзімір Валодзін, які звярнуў увагу выдавецтва “Вясны” на манаграфію Астроўскай, некалькі разоў сядзеў на сутках.
Кніга ахоплівае перыяд 1968-1988, але, які лічыць аўтарка, "гісторыя няскончаная, бо сёння грамадства сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі".
Каментар эксперта: Спецыяльная вытворчасць, завочныя суды і адпаведны тэлеграм-канал, дзе публікуюцца звесткі пра людзей, у дачыненні да якіх распачалі гэтую самую вытворчасць. З усім гэтым разбіраемся разам з юрысткай ПЦ “Вясна” Святланай.
Каментар: Следчы камітэт Беларусі пачаў "спецыяльную вытворчасць" у тым ліку і ў дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Змітра Салаўёва. Што думае сам праваабаронца наконт гэтага?
Аўдыязапіс выпуску: