viasna on patreon

75-гадовай Ніне Багінскай забаранілі выязджаць з Беларусі, наведваць казіно, а таксама гуляць у азартныя гульні

2022 2022-08-25T17:47:35+0300 2022-08-25T17:49:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baginskaja_7y.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Першамайскага раёну Мінска 19 жніўня адбыўся судовы працэс у дачыненні да 75-гадовай актывісткі Ніны Багінскай па па пытаннях забеспячэння выканання выканаўчага дакумента. У красавіку ёй прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі. Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да Багінскай былі накладзеныя абмежаванні — адразу судовым выканаўцам, а потым — судом. Справу разглядала суддзя Вольга Чарніковіч.

Ніна Багінская. Фота з асабістага архіву
Ніна Багінская. Фота з асабістага архіву

8 жніўня намесніца старшыні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска М.В. Саранчук забараніла Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі, а аператарам сувязі А1, МТС, "Белтэлеком", "БеСТ" забаронена прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання. Акрамя таго, зноў накладзены арышт на два лецішчы Багінскай — ён быў зняты некалькі месяцаў таму, бо іх не атрымалася прадаць. Пры гэтым, судовы выканаўца не выявіў у жанчыны іншай маёмасці, на якое можна накласці спагнанні.

Але гэтага падалося мала, таму аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска звярнуўся ў суд, які прасіў абмежаваць 75-гадовай актывістцы выезд з Беларусі, а таксама абмежаваць у наведванні ігральных устаноў, віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях. Гэтыя патрабаванні ў судзе 19 жніўня падтрымлівала сама намесніца старшыні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна.

Ніна Багінская на судзе патрабаванні не прызнала.

У выніку суддзя Вольга Чарніковіч падтрымала патрабаванні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска і забараніла актывістцы выязджаць з Беларусі, наведваць ігральныя установы, а таксама гуляць у азартныя гульні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства