viasna on patreon

Палітвязня Віталя Іванюковіча, затрыманага па «справе Зельцэра», асудзілі да двух гадоў калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»

2022 2022-08-01T16:05:44+0300 2022-08-01T17:40:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivaniukovich_vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхара Каменца Віталя Іванюковіча затрымалі амаль год таму за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і it-спецыялістам Андрэем Зельцэрам. Спачатку яго абвінавачвалі ў абразе міліцыянта і распальванні варожасці, але потым справу перакваліфікавалі на арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — «Дыскрэдытацыя Беларусі». 28 ліпеня суд Жабінкаўскага раёна агучыў палітвязню прысуд: два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

ivaniukovich_vital.jpg
Віталь Іванюковіч

33-гадовы Віталь Іванюковіч быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Адразу яго абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (Распальванне варожасці). Але следства не знайшло доказаў паводле гэтых артыкулаў, таму канчатковае абвінавачванне Віталю прад’явілі па арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (Дыскрэдытацыя Беларусі).

Вядома, што судзілі Іванюковіча за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж Зельцэрам і Федасюком. Што менавіта ён напісаў пад відэа — невядома. За кратамі палітвязня ўтрымліваюць ужо больш за дзесяць месяцаў.

Справу Віталя пачалі разглядаць яшчэ 19 ліпеня ў судзе Жабінкаўскага раёна. 28 ліпеня суддзя Віктар Новік прызнаў Іванюковіча вінаватым у «дыскрэдытацыі Беларусі» і асудзіў яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.


Падтрымайце Віталя грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролькамі, лістамі салідарнасці і тэлеграмамі:

СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Віталь Міхайлавіч Іванюковіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства