viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-07-19T11:25:52+0300 2022-08-25T18:39:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 19 ліпеня:

Па-за межамі: Палітвязняў узгадалі падчас фестывалю абуджаных “Tutaka”.

Прапанавалі зрабіць больш за 1300 птушак і на кожнай напісаць імя палітвязня”, — мастачка Аляксандра Канафальская правяла акцыю “Птушкі свабоды”.

“Мы — словы на вуснах усіх палітзэкаў”, — спявачка Сhornabrova прысвяціла адну са сваіх песняў палітвязням, а падчас выступу паказваліся іх фотаздымкі.

Каментар: 14 ліпеня споўніўся год, як за кратамі знаходзяцца тры сябры “Вясны”: яе старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. У той дзень у 2021 годзе затрымлівалі і праваабаронцу “Вясны” Сяржука Сыса. У рубрыцы ён дзеліцца ўспамінамі пра тое, калі апошні раз бачыўся з калегамі, а таксама пра сачэнне за ім сілавікоў, допыты ў ДФР і справу “Вясны”.

“У калідорах пабачыліся вачыма з Алесем — і ён мне паказаў пальцамі “вікторыю”.

Падзея: З нагоды гадавіны зняволення трох “вясноўцаў” у Беларускім доме ў Вільні прайшла вечарына салідарнасці. Прысутныя падзяліліся сваімі думкамі пра “вясноўцаў” і 14 ліпеня 2021 года.

“Заўсёды працаваць з “вясноўцамі” было прыемна. Гэта было класна — і па-чалавечы, і прафесійна” (Алег Гулак, старшыня БХК)

“Гэта якраз і гадавіна з таго дня, як мы самі зразумелі, што трэба з’язджаць з краіны. Бо ў гэты дзень прыйшлі да “Вясны”, а яна для нас была арыентырам” (Сабіна Брыло, журналістка)

“Вясна” — гэта каманда вельмі смелых і моцных людзей”  (Наташа Баранава, журналістка і актывістка з Расіі)

“Мы бачыліся з Уладзімірам Лабковічам і Валянцінам Стэфановічам тыдні за два да таго, як іх затрымалі. Мы якраз размаўлялі, ці будуць яны з’язджаць з [Беларусі]. Яны сказалі — не. Гэта іх асэнсаваны выбар...” (Кацярына Дэйкала, экспертка БХК)

*Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-07-19_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства