viasna on patreon

Прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту: тры гады "хатняй хіміі"

2022 2022-07-07T19:03:04+0300 2022-08-11T13:40:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maksiukou-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Максюкоў

Аляксей Максюкоў

Суд Маскоўскага раёна Мінска 1 ліпеня вынес прысуд па  справе палітзняволенага Аляксея Максюкова, якога абвінавачваюць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Працэс вяла суддзя Таццяна Пірожнікава.

Мінчука Аляксея Максюкова затрымалі 17 красавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што ён нібыта прымаў ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту.

Прысуд Максюкову - абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства