viasna on patreon

Марфа Рабкова: "Жывем паміж Летавым і Оруэлам, але павінна быць і месца Роўлінг"

2022 2022-06-08T16:49:16+0300 2022-06-09T12:34:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rabkova_na_sudze.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ужо 19 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні, а цяпер над ёй праходзіць суд. У адным са сваіх нядаўніх лістоў яна падзялілася сваімі думкамі пра няволю. 

Марфа Рабкова на судзе 25 красавіка
Марфа Рабкова

У апісанні сваіх надзей Марфа зрабіла некалькі адсылак да літаратуры:

"Імкнуся не думаць пра тое, колькі часу я ўжо правяла ў зняволенні. Я наогул глушу ў сабе ўсе падобныя думкі, каб не хвалявацца лішні раз. Гэта ўсё контрпрадуктыўна. Трэба верыць, што ўсё зменіцца. Бо не магу я думаць пра дрэнныя варыянты развіцця свайго жыцця.

Я спадзяюся на добры канец гісторыі, а не трагедыю. Пра гэта немагчыма думаць. Гэта як бот, які разадраў твае грудзі (амаль радкі Летава) і будзе раздзіраць вечна (гэта ўжо Оруэл). Жывем паміж Летавым і Оруэлам, але павінна быць і месца Роўлінг, у якой у канцы абавязкова перамагае дабро".


*У песні музыкі Ягора Летава "Всё идет по плану" ёсць радкі:

"А моей женой накормили толпу
Мировым кулаком растоптали ей грудь
Всенародной свободой растерзали ей плоть
Так закопайте ж её во Христе".

 *У рамане Джорджа Оруэла "1984" ёсць фраза:

"Калі вам патрэбны вобраз будучыні, уявіце бот, які топча твар чалавека — вечна. І памятайце, што гэта — навечна. Твар для растоптвання заўсёды знойдзецца. Заўсёды знойдзецца ерэтык, вораг грамадства, для таго, каб яго зноў і зноў перамагалі і прыніжалі".

*Джаан Роўлінг — аўтарка серыі кніг пра Гары Потэра. Адзін з герояў — эльф Добі — нечакана атрымлівае свабоду. У сёмай, апошняй кнізе "Гары Потэр і Рэліквіі смерці", Добі кажа:

"У Добі няма гаспадара! Добі — вольны эльф, і Добі прыйшоў выратаваць Гары Потэра і яго сяброў!"

Марфа Рабкова любіць сусвет Гары Потэра і знаёмая з кнігамі Роўлінг (некалькі з іх яна прачытала і падчас свайго знаходжання ў СІЗА-1). На першым судовым пасяджэнні па крымінальнай справе Марфа была ў майцы з надпісам "Добі — вольны эльф".

marfa_sud.jpg
Марфа Рабкова (у клетцы) у майцы з надпісам "Добі — вольны эльф"

Падтрымайце Марфу Рабкову лістамі салідарнасці!

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Марыі Аляксандраўне Рабковай


Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова была затрымана 17 верасня 2020 года. З тых часоў яна знаходзіцца пад вартай. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Судовы працэс над каардынатаркай Валанцёрскай службы "Вясны" Марфай (Марыяй) Рабковай, а таксама валанцёрам "Вясны" Андрэем Чапюком і яшчэ васьмю палітвязнямі распачаўся у Мінскім гарадскім судзе 25 красавіка 2022 года. У той жа дзень працэс зрабілі закрытым. У крымінальнай справе фігуруе 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы складаюць 160 тамоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства