Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 7 чэрвеня:
Хроніка: Якім быў травень? “Вясна назірае” сабрала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў, а ПЦ “Вясна” выпусціў справаздачу наконт сітуацыі з правамі чалавека ў сёлетнім траўні.
"Тое, што мяне ўражвае і выклікае асаблівае абурэнне, — гэта пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за ўдзел у мірных сходах і за абразу Лукашэнкі", — дзеліцца ўражаннямі ад траўня юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка.
Крымінальны пераслед: Вярхоўны суд пакінуў прысуд фігурантам “справы Ціханоўскага” без зменаў.
“Што мы ведаем пра гэтую справу праз закрытасць — гэта толькі тое, што нагаварылі, даруйце, дзяржаўныя прапагандысты”, — кажа Марына Адамовіч, жонка палітзняволенага Мікалая Статкевіча.
Па-за межамі: Дзве гісторыі — беларускі і беларуса, якія пакідалі ў сваім жыцці не толькі радзіму, але і другую краіну знаходжання: праз рэпрэсіі і вайну.
“На сённяшні дзень у мяне забарона на ўезд у Расію на 40 гадоў”.
Асоба: Беларуская праваабаронца Алена Лапцёнак дапамагае ўкраінскім бежанцам у Кракаве, разважае пра стан палітычных рэпрэсій у Беларусі і дзеліцца тым, як знайсці сілы, каб штосьці рабіць.
“Безумоўна, такіх рэпрэсій у Беларусі ніколі не было — але ўсё мінае. Скончыцца і гэты перыяд”.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Harmonic Style Project.
*Аўдыязапіс выпуску: