viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-05-24T14:30:26+0300 2022-06-30T21:24:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 24 траўня (выпуск цалкам прысвечаны Вітольду Ашурку — палітвязню, які памёр у калоніі, і Дню палітвязня ў Беларусі, што быў абвешчаны з нагоды гадавіны яго смерці):

Асоба: падборка архіўных аўдыёзапісаў — голас Вітольда Ашурка, вынясенне яму прысуду ў пяць гадоў суддзёй Філатавым, рэакцыя на прысуд, пахаванне…

Каментар: чым праславіўся Вітольд Ашурак у Бярозаўцы? Як успамінаецца момант абвяшчэння прысуду? Што папярэднічала яго смерці ў калоніі і калі мы зможам даведацца, што ж там сапраўды адбылося? Распавядае журналістка і сябра рады Руху "За свабоду" Вольга Быкоўская.

Падзея: 21 траўня праваабарончым цэнтрам "Вясна" быў абвешчаны Днём палітвязня ў Беларусі. З гэтай нагоды ў розных гарадах свету прайшлі акцыі салідарнасці і памятныя сустрэчы. Іх наведвалі і сваякі палітвязняў, і самі былыя палітвязні, і знаёмыя Вітольда Ашурка.

У музычных паўзах — кампазіцыі з канцэрта памяці Вітольда Ашурка.

ўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2022-05-24_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства