Затрыманні і ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 5-6 траўня Дапоўнена
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 5 і 6 траўня.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
«Чай з малинавым варэннем» і «КУКУ.ОRG» прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Рэдактара парталу Orsha.еu абвесцілі ў вышук — арыенціроўкі з ягоным фота вісяць у Оршы на стэндах «Іх шукае міліцыя»
«Відаць, Лукашэнка неслаба на мяне пакрыўдзіўся за абразу. Шкада, што так і не ведаю, чым абразіў, а то можна было б паставіць на прамысловы паток.
Цяпер я, аказваецца, "скрылся от следствия" і такі страшны злачынца, што арыенціроўка на мяне пайшла па ўсім горадзе», — напісаў Казмерчак.
Папаўненне Спіса "экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Суд Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі прадукцыю telegram-канала "Серебрянка 9 + Чат арки" і яго лагатып.
Таксама ў Рэспубліканскі спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" па рашэнні суда Крупскага раёна ад 22 красавіка ўнеслі асабістую старонку ў "Аднакласніках" мужа і жонкі з Крупак Аляксандра і Ганны Бандарэнак. У іх у сябрах на старонцы 748 чалавек.
У Мінскім раёне 5 траўня затрыманы Андрэй Задзяроўскі. Яго змясцілі ў ІЧУ Мінскага раёна на вуліцы Скарыны. 6 траўня над ім чакаецца суд.
Мужчыну затрымалі за выраз «Без Лукашэнкі!»
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць пра затрыманне 48-гадовага жыхара Жабінкі.
Паведамляецца, што 19 красавіка ў Брэсце актывісты БРСМ «мітынгавалі супраць польскай хунты» і крычалі: «Мы гордимся, мы помним». Мужчына, праходзячы міма, выкрыкнуў: «Без Лукашэнкі!». Супраць яго распачалі крымінульную справу за хуліганства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да трох гадоў калоніі.
ГУБАЗіК затрымаў TikTok-блогерку за антываенныя ролікі і ўдзел у пратэстах 2020 года
На профіль дзяўчыны падпісана 2485 чалавек, піша "Медыязона".
Палітвязня Міколу Дзядка змяшчалі ў ШІЗА на 9 сутак
Палітзняволенага блогера і анархіста Міколая Дзядка ў канцы сакавіка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Акрамя гэтага, адміністрацыя калонія працягвае знішчыць лісты, якія дасыдаюць палітвязню.
Цяпер стала вядома, што з 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах:
«Позавчера вышел из ШИЗО. В прогулочном дворике спросил у соседней камеры, когда у нас библиотека – 6 суток, потом добавили еще 3 за аналогичное нарушение».
Але, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ, таму адтуль ён выйдзе на дзевяць дзён пазней.
Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
У Баранавічах затрымалі карэспандэнта Intex-Press Юрыя Ганцарэвіча
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец здымаў і адпраўляў у незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы відэа з перамяшчэннем расійскай вайсковай тэхнікі.
Супраць Юрыя распачалі крымінальную справу па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) .
МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом», дырэктаркай якога з'яўляецца Вольга Карач.
Палітвязня Віктара Бабарыку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА
Палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі змясціла ў штрафны ізалятар на 20 сутак.
Раней Бабарыку ў калоніі паставілі на прафулік як асобу «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», а ў сярэдзіне сакавіка яму была аб'яўлена адна вымова па надуманых прычынах.