viasna on patreon

"Прынізіў публічна аўтарытэт, гонар і годнасць прэзідэнта": гамельчука асудзілі да года і месяца калоніі

2022 2022-05-05T16:47:57+0300 2022-05-05T16:52:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud-navabelickaga-rajona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Навабеліцкага раёна горада Гомеля. Фота: gomelstreet.by

Суд Навабеліцкага раёна горада Гомеля. Фота: gomelstreet.by

Судом Навабеліцкага раёна горада Гомеля 4 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе Кірыла Жыжэнскага аб абразе прэзідэнта Беларусі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Зінчук.

У ходзе следства было ўстаноўлена, што абвінавачаны ў лістападзе 2021 года, па месцы жыхарства ў Гомелі, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, у адной з груп сацыяльнай сеткі размясціў публічны каментар, у якім змяшчалася выяўленая ў непрыстойнай форме абраза ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Каментар “негатыўна ацэньвае кіраўніка дзяржавы і змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, якое прыніжае публічна аўтарытэт, гонар і годнасць яго асобы ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў".

У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў цалкам.

Змякчальным адказнасць акалічнасцю прызнана чыстасардэчнае раскаянне ў здзейсненым злачынстве.

Прысудам суда абвінавачаны Жыжэнскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму на тэрмін 1 год 1 месяц.

Мабільны тэлефон “Lenovo”, як сродкі здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства