viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-04-12T15:18:27+0300 2022-04-27T18:21:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 12 красавіка:

Падзея: 11 красавіка споўнілася 11-я гадавіна тэракту ў мінскім метро. І з гэтай цяжкай тэмай звязана яшчэ адна — смяротнае пакаранне. Двух чалавек — Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава — абвінавацілі ў здзяйсненні тэракту і расстралялі. Судовы працэс над імі выклікаў шмат пытанняў, а беларускія ўлады не дачакаліся рашэння КПЧ ААН і прывялі прысуд у выкананне. Чаму варта памятаць гэтую гісторыю? Разбіраемся з каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэем Палудам.

Па-за межамі: Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвесціў збор гуманітарнай дапамогі для партнёрскай праваабарончай арганізацыі з Украіны “Восток SOS”, якая 8 гадоў прафесійна займаецца дапамогай пацярпелым у канфлікце на Усходзе і цяпер забяспечвае мірных жыхароў Украіны неабходнымі наборамі ежы і гігіены. “Вясну” у гэтым падтрымалі “БАЖ” і “АБФ”.  Чым “Восток SOS” адметны (ён падтрымліваў беларусаў у складаныя часы!) і як збіраецца для яго дапамога?

Каментар эксперта:  Рэгіёны: рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў у сувязі з вайной ва Украіне і рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто ўжо сядзіць… І якую шкоду прыносіць знаходжанне войск РФ на тэрыторыі Беларусі? Пра гэта распавядаюць праваабаронца з Гомельшчыны Алена Маслюкова і праваабаронца з Брэста Уладзімір Вялічкін.

Каментар: Як пісалі паштоўкі і лісты салідарнасці на мінулых выходных у Вільні? Журналістка Глафіра Жук прапанавала дасылаць палітвязням казкі, а ў Беларускім доме неабыякавыя беларусы сабраліся, каб напісаць паштоўкі з віншаваннямі да Вялікдня для палітвязняў-вернікаў розных канфесій.

У музычных паўзах — украінскі PROBASS&HARDI.

*Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2022-04-12_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства