viasna on patreon

За сакавік па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 99 чалавек

2022 2022-04-11T14:21:13+0300 2022-04-11T14:21:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_minsk_rai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу сакавіка фіксаваў захаванне тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За сакавік колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 42 чалавекі.

У лютым па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 50 чалавек

ПЦ «Вясна» вядома пра не менш як 50 грамадзян, асуджаных у лютым па палітычных матывах. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за люты ў крымінальным парадку па палітычных матывах, складае 16% і 84% адпаведна.

Праваабаронцам вядома пра не менш як 99 грамадзян, асуджаных у сакавіку паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых жанчын і мужчын, асуджаных за сакавік у крымінальным парадку, складае 18,2% і 81,8% адпаведна.

З агульнай колькасці асуджаных у сакавіку грамадзян, звесткі пра якія атрымалася сабраць ПЦ «Вясна», паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 29,3% грамадзян. Паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці актыўным удзеле ў іх, і масавых беспарадках асуджана 47,5% грамадзян. У абвінавачванні 3% грамадзян разам з дыфамацыйнымі артыкуламі змяшчаліся склады злачынства, якія прадугледжваюць адказнасць за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, ці псаванне маёмасці. З вядомай ПЦ «Вясна» колькасці асуджаных 12% мелі ў абвінавачванні артыкул аб распальванні варожасці.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў сакавіку судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў «пратэсных» крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за сакавік, па вядомых ПЦ «Вясна» справах, суды вынеслі:

  • 136 гадоў і 4 месяцы пазбаўлення волі ў дачыненні да 45 чалавек;
  • 60 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 23 чалавек;
  • 65 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 29 чалавек;
  • 3 месяцы арышту для 1 чалавека;
  • 350 базавых велічынь штрафу на суму 11 200 рублёў у якасці асноўнага віду пакарання для 1 чалавека;
  • 500 базавых велічынь штрафу на суму 16 000 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 1 чалавека разам з пазбаўленнем і абмежаваннем волі;
  • прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў дачыненні да 1 чалавека разам з ужываннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.

Па вядомых праваабаронцам прысудах паводле «пратэсных» крымінальных спраў у сакавіку суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 45,5% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 23,2% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 29,3% выпадках асуджэння грамадзян. Арышт у якасці пакарання ўжываўся ў 1% выпадках. Штраф ужываўся судамі ў 1% выпадкаў вынясення прысуду.

Такім чынам, пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальным спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арыштам, суды ўжывалі ў 98% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у сакавіку.


«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і на Email: viasna@spring96.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства