viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-03-29T17:22:05+0300 2022-04-12T15:08:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 29 сакавіка:

Падзея: Дзень Волі — гэта важная гістарычная дата і для беларускіх праваабаронцаў.

  • “Атрыманне незалежнасці — для любой краіны і народа гэта вельмі важны не толькі палітычны крок. Гэта крок да свабоды і правоў чалавека”, — кажа праваабаронца і гісторык Алена Маслюкова.
  • “Увесь час, за невялікімі выключэннямі, Дзень Волі адзначаўся масавымі акцыямі, на якія выходзілі грамадзяне, і неадэкватнымі рэакцыямі ўладаў, якія спрабавалі затрымаць людзей. Таму, адпаведна, заўсёды ў праваабаронцаў у гэты дзень шмат працы”, — успамінае сябра часовай Рады “Вясны” Аляксей Колчын.
  • “Улады ўспрымаюць гэтае свята як прамую пагрозу да сталінска-савецкай спадчыны, якую яны намагаюцца працягнуць. Гэта адна з асноўных ідэалагічных пазіцый сённяшніх уладаў — адмаўленне ў незалежнасці Беларусі 25 сакавіка”, — казаў год таму старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, які зараз з’яўляецца палітычным вязнем.

Крымінальны пераслед: Падборка прысудаў па дыфамацыйных артыкулах за сакавік. За каментар “два дэбілы”— два гады. Ці з’яўляецца пакаранне справядлівым?

Каментар: Як пачаць пісаць лісты і паштоўкі салідарнасці палітвязням? І як не кідаць гэтую справу? Як не выгараць? І што пісаць? На гэтыя пытанні адкажуць каардынатарка ініцыятывы “Майстэрня паштовак салідарнасці” Дар’я Рублеўская і ўдзельніца “Майстэрні” Алеся.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні “Океан Ельзи. Выступ менавіта гэтага гурта палітзняволены журналіст Ягор Марціновіч паставіў на першае месца з усіх канцэртаў, дзе ён быў.

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2022-03-29_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства