viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-03-22T18:34:40+0300 2022-03-28T15:18:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 22 сакавіка:

Падзея: “Гэты чалавек, які ўвойдзе ў гісторыю Беларусі”, — так сказаў пра Алеся Бяляцкага Валянцін Стэх — віленскі беларус, які стаяў ля вытокаў стварэння мясцовага беларускага клуба “Сябрына”. “Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч прыйшлі нам на дапамогу”, — кажа беларускі культуролаг Максім Жбанкоў. Сем праваабаронцаў “Вясны” застаюцца за кратамі.

Каментар: беларускі студэнт-фатограф Аляксандр Сушчынскі вымушаны быў з’ехаць з Радзімы ў сувязі з палітычным пераследам. Тады ён рэлакаваўся ва Украіну — пасёлак Гастомель Кіеўскай вобласці. А затым пачалася вайна. Аляксандр распавядае пра свой шлях эвакуацыі.

Асоба: Жыхарка Магілёва Таццяна працавала майстрам манікюра, а потым пачаліся прэзідэнцкія выбары-2020. Яна стала валанцёркай: назірала за судамі і пісала лісты палітвязням. Што прывяло да вобшукаў і допытаў: ад ГУБАЗіК і КДБ. Як яны паміж сабой спаборнічаюць? Якія маніпуляцыі выкарыстоўваюць? І як вярбуюць? Таццяна распавядае сваю гісторыю.

У музычных паўзах — полацкі рок-гурт “Sumarok”. Музыкі запісалі кліп на сваю песню “Чэрці”, і артыкул пра гэта надрукавалі ў маладзечанскай “Рэгіянальнай газеце”. А потым суд прызнаў гэты артыкул экстрэмісцкім (а сам кліп — не).

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-03-22_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства