viasna on patreon

Двайное пакаяльнае відэа, сюжэт пра тэрарыстаў з Мазыршчыны і новыя экстрэмісты: хроніка пераследу 17 сакавіка

2022 2022-03-17T17:37:00+0300 2022-03-17T18:16:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalesnikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні

У Мінску

Праваабаронцам стала вядома, што 16 сакавіка затрымалі 24-гадовага Уладзіслава Барташа. Аб прычынах і абставінах затрымання не паведамляецца. Вядома толькі, што хлопца адвезлі ў Заводскае РУУС.


Раніцай 17 сакавіка на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску быў затрыманы кіраўнік арт-праекта SIGNAL Алег Ларычаў, дзякуючы якому ў сталіцы з’явіліся прыгожыя муралы. У свой час яго фота было размешчана нават у сацыяльнай рэкламе «Гэта я» – такім чынам за працу Алегу дзякавалі чыноўнікі. Ён жа і арганізатар фестывалю Urban Myths, які наведвалі вулічныя мастакі з розных краін. Пра затрыманне Алега паведамілі яго сваякі. За што затрымалі мужчыну, пакуль невядома, але ёсць дадзеныя, што яго ўтрымліваюць у Цэнтральным РУУС на Арлоўскай.


Крыху пазней стала вядома, што недалека ад украінскай амбасады затрымалі TikTok блогера Мікіту Бялевіча. Хутчэй за ўсё, ён здымаў новы ролік. Папярэдне, ён быў затрыманы разам з Алегам Ларычавым, а суд над ім адбудзецца 18 сакавіка.


Таксама ёсць непацверджаная інфармацыя, што разам з імі быў затрыманы і Алесь Белы – вядомы беларускі блогер, гісторык, публіцыст і культуролаг.

У Брэсце

Берасцейскі абласны ГУБАЗ затрымаў мужчыну, які, паводле звестак сілавікоў, быў зарэгістраваны у плане "Перамога", збіраўся пайсці ваяваць за Украіну і прапаноўваў свае паслугі BYPOL. Прозвішча мужчыны не называецца. Згадваецца толькі тое, што раней ён быў судзімы.

У Гародні

З’явіліся дадзеныя пра затрыманне электраманцёра Сяргея Луферэнкі. Нібыта за тое, што ў сацсетках ён размяшчаў «экстрэмісцкія» матэрыялы, абражаў Лукашэнку, службовых асоб і зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Як сцвярджаюць сілавікі, яму пагражае арт. 361-1 КК РБ «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім». Мужчыну ўзялі пад варту.

На Гомельшчыне

ГУБАЗ затрымаў жыхара Гомельшчыны за каментары пра сілавікоў. Гаворка ідзе пра Уладзіміра Рабчанку. У праўладным тэлеграм-канале, дзе было размешчана яго фота, гаворыцца, што ў «беларускіх, украінскіх і расійскіх тэлеграм-каналах затрыманы абражаў сілавікоў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да іх сем'яў». Паведамляецца, што ў дачыненні да мужчыны распачата адразу некалькі крымінальных спраў.


У Гомелі ГУБАЗ затрымаў 41-гадовага мужчыну На праўладным тэлеграм-канале размясцілі відэа з яго затрыманнем, якое адбылося ў кватэры, а таксама «пакаяльнае» відэа, на якім мужчына ў відавочна прыгнечаным стане «прызнаецца» ў тым, што публічна абражаў супрацоўнікаў міліцыі і заклікаў да масавых беспарадкаў у Гомелі. Прозвішча затрыманага сілавікі не называюць, аднак паведамляюць, што ў дачыненні да яго ўжо распачата крымінальная справа паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»

Папаўненне ў спісе экстрэмістаў

Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала «Ленинский 97%» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» -  экстрэмісцкім фармаваннем.

Ціск на палітвязняў

Дзмітрый Дубоўскі

Дзмітрыя Дубоўскага змясцілі ў ШІЗА мінімум на 10 дзён. Прычына яго змяшчэння ў штрафны ізалятар невядома.

Нагадаем, Дзмітрый — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў палітвязню 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Вы можаце падтрымаць Дзмітрыя і напісаць яму ліст. Адрас такі: СІЗА-2, 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.


Марыі Калеснікавай у калоніі не дазваляюць займацца спортам і зусім не перадаюць лісты.

Вось што расказала пра яе сястра, якая ўчора размаўляла з Марыяй праз відэасувязь:

«Маша хорошо выглядит. Возмущена, что ей не разрешают посещать спортзал, и вообще заниматься спортом. Так нарушают её право на здоровье, а по здоровью ей необходима физическая активность. В комнате, в которой живёт её отряд, просто нет места для каких-либо активностей. Там едва хватает места, чтобы разойтись двум людям, а когда собирается весь отряд из 80 человек - там очень мало места и очень душно. Маша отмечает, что даже в СИЗО на такие меры не шли. Сейчас Маша вообще не получает письма. И это ещё один повод для возмущения, ведь часто ей в письмах отправляют конверты, бумагу и другие канцелярские товары, в итоге такие дорогие, в прямом смысле, письма исчезают».

Вы можаце падтрымаць Марыю і напісаць ёй ліст. Адрас такі: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне.

У аэрапорце "Шарамеццева" затрымалі беларуса, якога дагэтуль затрымлівалі і судзілі ўжо двойчы

Прозвішча мужчыны ГУБАЗ не называе, аднак паведамляе, што ў канцы 2021-га ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і асуджаны на 2 гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады. Аднак пасля гэтага абразіў прадстаўніка ўлады зноў. Пасля гэтага яго яшчэ раз затрымалі і адправілі ў ІЧУ. Калі мужчыну ўручылі "падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах", ён вырашыў з'ехаць з краіны: адправіўся ў Расію, адкуль збіраўся вылецець у Кіргізію, але ў "Шарамеццева" яго затрымалі.

ГУБАЗ паказаў "пакаяльнае" відэа з удзелам адразу двух затрыманых

Абодва - маладыя мужчыны. Першы, паводле інфармацыі ГУБАЗіКа, былы журналіст забароненага рэгіянальнага інтэрнэт-выдання. На відэа хлопец сказаў, што яго затрымалі за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы і за рэпост навіны з аднаго з іх. На камеру мужчына сказаў, што раскайваецца.

Другі хлопец на камеру расказаў, што затрыманы за гнеўныя каментары ў адрас прадстаўнікоў улады, якія пакінуў у інтэрнэце. ГУБАЗ паведамляе, што ён працуе электрамеханікам на авіярамонтным заводзе. Падчас ператрусу дома ў яго нібыта знайшлі 1 г гашышу. Сілавікі паведамляюць, што ў дачыненні да абодвух затрыманых распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 “Абраза прадстаўніка ўлады”.

КДБ расказаў пра беларускіх “тэрарыстаў” з Мазыршчыны

У эфіры БТ выйшаў сюжэт, у якім КДБ распавёў пра затрыманне групы беларусаў, якія нібыта рыхтавалі тэракт супраць расійскіх вайскоўцаў у Мазырскім раёне. У ім нават паказалі аднаго з затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства