viasna on patreon

Хроніка рэпрэсій у Беларусі 8-9 сакавіка Дапоўнена

2022 2022-03-09T18:44:00+0300 2022-03-10T12:09:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dw_78.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва Украіне працягваецца вайна, якую распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі 24 лютага. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 8 і 9 сакавіка.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні ў Мінску

Па інфармацыі "Списки Окрестина", з 7 па 9 сакавіка затрымалі восем чалавек. Адна з іх — былая выкладчыца філфака БДУ, прафесарка Ала Кожынава. Раней яе па палітычных прычынах звольнілі з БДУ пасля 33 гадоў працы. Цяпер яе затрымалі дома за рэпост матэрыяла TUT.BY.

Таксама затрыманыя Максім Валчкоў, Мікалай Дземедзюк, Мікіта Емельяновіч, Святлана Стрыкоўская, Андрэй Твердахлеб, Антон і Вольга Шаблыкі.

Чатыры палітзняволеныя жанчыны вызваленыя «па памілаванні» 

Праваабаронцам стала вядома, што 9 сакавіка ўвечары з гомельскай калоніі вызваляюць Анастасію Ярашэвіч і Наталлю Тураву. Пра гэта самі жанчыны распавялі сваім родным. Пакуль невядома, цалкам памілуюць жанчын ці проста зменяць від пакарання.

Анастасія Ярашэвіч — 20-гадовая жыхарка Ліды, асуджаная да 2 гадоў калоніі за «гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» (арт. 364 КК).

Паводле абвінавачання, дзяўчына хацела перашкодзіць міліцыянтам затрымаць невядомага мужчыну: Анастасія сарвала пагоны ў двух міліцыянтаў, а аднаму яшчэ і нанесла ўдар у галаву.

Наталля Турава — жыхарка Брэста, асуджаная на 1 год і 1 месяц калоніі па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і аб знішчэнні дакументаў (арт. 377 КК).

Паводле абвінавачвання, 27 траўня 2021 дадому да Наталлі прыехала міліцыя. Там жанчына «публічна абразіла» Лукашэнку словамі «у нас гр*баное государство» и «гр*баный президент», а затым разарвала пратакол.

Таксама памілавалі палітзняволеную Людмілу КузняцовуЛюдміла — 54-гадовая жыхарка Пружанаў, асуджаная на 1 год калоніі агульнага рэжыму за «абразу прэзідэнта» (арт. 368 КК). Жанчына была арыштаваная ў залі суда, а ў яе дома засталося каля 80 жывёлаў.

Паводле абвінавачання, Людміла размясціла ў сацсетцы «Вконтакте» доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына казала, што «размяшчала інфармацыю для сябе», і што не ўсведамляла, што яе паведамленне было відаць усім, хто заходзіў на старонку.

Як адзначае БелТА, паведамляючы пра вызваленне жанчын, «усе яны шчыра раскаяліся ў зробленым і ў бліжэйшы час сустрэнуцца са сваімі роднымі і блізкімі. Жанчыны былі асуджаныя за розныя супрацьпраўныя дзеянні, звязаныя з пратэснай дзейнасцю».

Пазней стала вядома, што іх памілавалі ўказам Лукашэнкі да 8 сакавіка. У афіцыйнай крыніцы гэта называюць «асаблівым актам гуманізму».

Паведамляецца пра чацвёра памілаваных палітзняволеных гомельскай калоніі. Вызваленыя жанчыны цалкам ці ім проста змененая адна мера пакарання на іншую, больш мяккую, пакуль што невядома.


Пад Лагойскам затрымалі двух падлеткаў 14 і 15 гадоў за графіці пра вайну ва Украіне 

Яны нанеслі яго на вясковы мемарыял загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Юнакі сваю віну прызналі, патлумачыўшы ўчынак уплывам відэаролікаў з інтэрнэту. Пасля яны ўласнаручна зафарбавалі "майстэрствы" на апаганенай славутасці ў цэнтры вёскі. Дзеянням падлеткаў будзе дадзена прававая ацэнка», — паведамляе МУС.

Затрыманні ў Мінску 

komar_aliaksandr_2.jpeg
Аляксандр Комар

Паведамляецца пра затрыманне ў Мінску на акцыі пратэсту 27 лютага Аляксандра Комара (09.04.1991) і Андрэя Андреева (14.04.1990). Яны патрапілі на відэа Zerkalo.io з вайскоўцам. У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся "пакаяльныя відэа" з імі. Паведамляецца, што яны адбываюць адміністрацыйныя арышты па арт. 23.34 і 19.1 (дробнае хуліганства) ў ІЧУ. Ім пагражаюць крымінальнай справай за пагрозу сілавіку (арт. 364 КК) і яго публічную абразу (арт. 369 КК). 


У Жодзіна для затрыманых не будуць прымаць перадачы яшчэ мінімум два тыдні

Стала вядома, што для затрыманых па адміністрацыйных справах у ІЧУ Жодзіна не будуць прымаць перадачы з 9 па 17 сакавіка. На мінулым тыдні таксама не прымалі ні ў жодзінскім ізалятары, ні на Акрэсціна. Прычына — каранавірус. Перадаваць можна толькі лекі.


Інфармацыйная прадукцыя telegram-канала «DW Беларусь» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі 

Акрамя таго, інфармацыйная прадукцыя ўсёй медыя-інфармацыйнай сеткі «Deutsche Welle», а таксама лагатып у выглядзе двух літар «D» і «W» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале "ГУБОП".


Ліцэіст з Гомельскай вобласці сфатаграфаваў ваенную тэхніку для тэлеграм-канала. Супраць яго распачата крымінальная справа

У канцы лютага – пачатку сакавіка падлетак сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і яе перамяшчэнні. Здымкі ён адправіў у тэлеграм-канал, прызнаны беларускімі ўладамі "экстрэмісцкім".

Хлопца затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).


Затрыманне ў Мазыры

Супрацоўнікі магілёўскага ГУБАЗіКа 6 сакавіка затрымалі ў Мазыры мясцовую жыхарку Вольга Шаўчук "за абразу прадстаўнікоў улады" і суддзі. Па інфармацыі магілёўскіх праваабаронцаў, у тэлеграм-канале "Усе парушэнні", які фіксаваў парушэнні правоў чалавека з боку работнікаў дзяржструктур яшчэ ў 2020 годзе, дзяўчына пакінула два каментары. У адным з каментароў Вольга Шаўчук літаральна заклікала "адстрэльваць вырадкаў і вырадак", у другім – назвала сілавікоў "тупымі і выродлівымі". Ёй ставяць у віну два злачынства – арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі).

На дадзены момант месцазнаходжання Вольгі Шаўчук невядома.


Затрыманне ў Мінску 

Паведамляецца пра затрыманне за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе 48-гадовага Мікалая Пяпельскі. "Пакаяльнае відэа" з ім з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.


Суд у Маладзечне прызнаў» экстрэмісцкімі матэрыяламі "15 артыкулаў" Рэгіянальнай газеты»

24 лютага суд Маладзечанскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" 15 артыкулаў, апублікаваных у друкаваных выпусках "Рэгіянальнай газеты" ў 2020 годзе.

20 студзеня суд Маладзечанскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт і тэлеграм-канал "Рэгіянальнай газеты". 22 ліпеня 2021 года газета паведаміла аб тым, што больш не будзе выходзіць у друкаваным выглядзе. Раней "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прызналі артыкул пад загалоўкам "С. Ціханоўская: "я веру ў перамовы", апублікаваны ў друкаваным выпуску газеты Intex-press. Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес адпаведнае рашэнне 29 красавіка 2021 года.


Праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка больш за месяц не атрымлівае лістоў у калоніі

Леанід Судаленка ў судзе. Фота: Гомельскія ведамасці
Леанід Судаленка ў судзе. Фота: Гомельскія ведамасці

Жонка палітвязня Леаніда Судаленкі распавяла «Народнай Волі» пра яго справы і тое, што ён не атрымлівае лістоў нават ад дзяцей.

«Днямі прыйшоў чарговы ліст ад Леаніда. Ва ўсіх лістах паведамляе, што яму ніякую карэспандэнцыю не аддаюць. 27 студзеня яго этапіравалі ў калонію, і з таго часу фактычна ніводнае пісьмо з волі не атрымаў — нават ад мяне і ад дзяцей».

Праваабаронца працуе рознарабочым на дрэваапрацоўцы:

«Прыбірае пілавінне, нешта прыносіць, нешта адносіць, таму не вельмі складаная праца, а вось па здароўі рэжым не зменены.

Днямі адвакатка хацела ў калоніі спаткацца з Леанідам, але не ўдалося. Мужа да адваката так і не прывялі. Матывацыя была такая: маўляў, ён вельмі моцна заняты на працы, і адарваць яго ад працы не ўяўляецца магчымым».

Падтрымаць вясноўца:

ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба,

Леаніду Леанідавічу Судаленку

Як мінімум чатырох жыхароў Брэста затрымалі 8 сакавіка каля помніка Тарасу Шаўчэнку

Алег Вялаў. Фота:
Алег Вялаў. Фота: "Берасцейская вясна".

Улады раней дазволілі там мітынг, але сёння міліцыя не падпускала людзей да месца яго правядзення, а асобных людзей затрымлівала, паведамляе "Наша Ніва". 9 сакавіка — дзень нараджэння ўкраінскага класіка.

Вядома, што а 12-й гадзіне пры спробе падыйсці да помніка Тарасу Шаўчэнку у Брэсце, каб ускласці кветкі, затрымалі Алега Вялава. Ён нават яшчэ не паспеў перайсці вуліцу. Каля помніка стаяла больш за шэсць міліцэйскіх аўто, бачна мінімум дзесяць чалавек у форме.

Як піша "Брэсцкая газета", кіраўнік Навукова-педагагічнага саюзу ўкраінцаў Берасцейшчыны "Берагіня", культуролаг Віктар Місіюк імаверна затрыманы ў Брэсце. Гэта магло адбыцца 8 сакавіка пад час ускладання кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку з нагоды дня нараджэння паэта.

"Па словах відавочцаў, Віктара Місіюка "завялі у бус з надпісам «Міліцыя»".


Новая крымінальная справа на Гарадзеншчыне

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 32-гадовага Сяргея Нялепку. Затрыманага прымусілі запісаць так званае "пакаяльнае відэа". Нялепка сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане “Перамога” і ўдзел у “экстрэмісцкіх” чатах. Нібыта ён заклікаў да гвалту над “праваахоўнікамі”. Паведамляецца, што супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак) і 367 (паклёп на Лукашэнку).


Затрыманні ў Лідзе, Нясвіжы

Паведамляецца, што ў Лідзе затрыманы Сяргей Чарнецкі

У гарадскім пасёлку Сноў Несвіжскага раёна 6 сакавіка супрацоўнікі САХРа затрымалі Аляксея Грыцкевіча. Пры затрыманні выламалі дзверы. 7 сакавіка, у афіцыйны выходны, Аляксея асудзілі ў судзе г. Клецка, але невядома па якім артыкуле яго судзілі і што прызначылі. 


Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства