viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-03-08T18:04:27+0300 2022-03-15T18:56:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 8 сакавіка:

Хроніка: Кожны тыдзень у Беларусі працягваюцца затрыманні. Але пераслед мінулага тыдня афарбаваўся кантэкстам вайны ва Украіне. Антываенныя акцыі, жоўта-блакітны шалік, сцяжок ля сметніцы, блізасць да чыгункі — за што затрымлівалі беларусаў і як судзілі?

Крымінальны пераслед: Палітвязня і журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі да калоніі. Як праходзіў суд над ім?

Каментар:  З пачаткам вайны ва Украіне ўзнікла шмат валанцёрства ды дапамогі бежанцам і тым, хто абараняе сваю краіну ад агрэсіі. Адна з такіх валанцёрскіх кропак утварылася ў офісе арганізацыі "Актыўным Быць Файна" ў Вільні. Завітаем у офіс АБФ і распытаем яе прадстаўніц і прадстаўнікоў: чаму яны гэта робяць і што ім гэта дае?

Падзея: Праваабарончы цэнтр “Вясна” правёў насупраць пасольства Беларусі ў Літве антываенную акцыю. Гэта пратэст супраць вайны і незаконнага ўторгнення расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Што казалі праваабаронцы? І што б сказаў Васіль Быкаў?

У музычых паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта “Pylai”. Яго віяланчэліста Елеўферыя Гайко арыштавалі на 14 сутак.

 *Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2022-03-08_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства