viasna on patreon

Віцебск: абвінавачаная Каласкова на суд не з’явілася, яе абвясцілі ў вышук

2022 2022-03-02T19:24:56+0300 2022-03-02T19:29:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-pershamaiski-sud.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Першамайскага раёна Віцебска

Суд Першамайскага раёна Віцебска

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 1 сакавіка павінен быў распачацца суд па крымінальнай справе Марыны Каласковай. Яе абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады - супрацоўніка міліцыі - па арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Справу разглядае суддзя Міхаіл Юрчанка.

Судовае пясяджэнне затрымалася па прычыне таго, што Каласкова паведаміла па тэлефоне свайму абаронцу, што затрымліваецца, паколькі едзе з Крычава.

Праз паўдня чакання памочнік пракурора звярнуўся да суддзі з прапановай у сувязі з няяўкай падсуднай, змяніць ёй меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на заключэнне пад варту і абвяшчэнне яе ў вышук.

Адвакат прасіў суд пачакаць. На яго думку, Каласкова магла захварэць, ці трапіць ў якую-небудзь цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Пасля перапынку суд пастанавіў абвясціць Каласкову ў вышук, змяніць ёй меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на заключэнне пад варту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства