viasna on patreon

Праваабаронцы просяць спецдакладчыкаў ААН прыняць тэрміновыя меры ў сувязі з пераследам маці актывісткі Паліны Бурко

2022 2022-02-22T16:59:25+0300 2022-02-22T17:01:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burko-palina-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы «Вясны» звярнуліся да Спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, у  Рабочую групу па адвольных затрыманнях і Рабочую групу па дыскрымінацыі жанчын і дзяўчат па прычыне затрымання і ціску на Алену Бурко.

Алена Бурко з'яўляецца маці актывісткі Паліны Бурко. Як мяркуецца, затрыманне Алены мае на мэце аказаць ціск на яе дачку.

У паведамленні вядзецца гаворка аб тым, што 18 лютага 2022 года супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом да Алены Бурко і правялі ператрус. Па словах супрацоўнікаў КДБ дачка Алены Паліна Бурко з'яўляецца сведкам па крымінальнай справе, хаця сама Паліна  доўгі час не жыве ў Беларусі.

Пасля ператрусу Алена была затрыманая. Прычыны затрымання і яе статус не былі вядомыя да 21 лютага.

21 лютага 2022 адбыўся суд, на якім Алена была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці і арыштаваная на 12 сутак.

Паліна лічыць што ператрус і затрыманне яе маці могуць быць звязаныя з тым, што ў 2020 годзе яна была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах.

“27 лютага 2022 г. у Беларусі павінен прайсці канстытуцыйны рэферэндум. Перад яго пачаткам улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі ў дачыненні да людзей, былых назіральнікамі за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2020 годзе, верагодна, для таго каб перасцерагчы ад якой-небудзь актыўнасці падчас рэферэндуму. Паліна Бурко з'яўляецца актывісткай Беларускай партыі “Зялёныя”, была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах і ўцягнутая ў іншыя палітычныя і грамадскія актыўнасці,” – інфармуюць праваабаронцы Спецдакладчыкаў ААН.

Праваабаронцы мяркуюць, што ператрус, які прайшоў у доме Паліны, і затрыманне яе маці Алены звязаныя з тым, што КДБ такім чынам спрабуе аказаць ціск на Паліну, якая з’ехала з Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства