viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-02-22T14:33:29+0300 2022-03-09T17:24:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 22 лютага:

Каментар эксперта: Задзіночанне беларускіх студэнтаў сумесна з Беларускім незалежным балонскім камітэтам выпусцілі вялікую справаздачу пра стан акадэміі ў 2021 годзе.

  • Міліцыя прыходзіла ў інтэрнаты да студэнтаў і забірала іх — тут рэпрэсіі з боку дзяржавы, але ў той жа час і ўніверсітэт дазваляе гэта рабіць;
  • Студэнту змянілі месца размеркавання, затрымлівалі выдачу дакументаў — таму ён усе дэдлайны прапусціў;
  • У некаторых студэнтаў/студэнтак былі вымовы за ўдзел у акцыях, хоць іх там не затрымлівалі;
  • Паўсотні студэнтаў зазналі псіхалагічны ціск з боку дэканаў, рэктараў і г.д.;
  • Некаторыя замежныя партнёры замарозілі супрацоўніцтва з беларускімі ўніверсітэтамі, пакуль у краіне не палепшыцца сітуацыя з правамі чалавека;
  • Рэпрэсаваныя студэнты могуць паехаць вучыцца ва еўрапейскія ўніверсітэты са стыпендыяй...

Пра гэта ды не толькі распавядае Міжнародны сакратар ЗБС Максім Зафранскі.

Час выбараў: Місіі назірання ад ЕС не будзе; бюлетэнь будзе цалкам на рускай мове; рэферэндум будуць ахоўваць міліцыя, былыя спецназаўцы, дружыны і БРСМ; і ўжо на 9 чалавек завялі крыміналкі за спробы “зрыву” рэферэндуму.… Усе самыя асноўныя навіны мінулага тыдня пра рэферэндум у Беларусі.

Асоба: Інспектар пытае дзіця, ці ведае яно, што Лукашэнка — прэзідэнт. Міліцыянт называе “тупой” і абмяркоўвае знешнасць. “Вы на акцыі пратэсту ходзіце і вас падманваюць, а гэта Захад вінаваты”…  Эмацыйная гісторыя жыхаркі Івацэвічаў Вольгі Кронды пра тое, як яна адбывае “хатнюю хімію”.

Падзея: Палітзняволены філосаф Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку. Як ён? Распавядае яго калега Таццяна Вадалажская.

У музычных паўзах — кампазіцыі з альбому "Sonk" ад тандэму Syndrom Samazvanca.

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2022-02-22_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства