Затрыманні актывістаў: пераслед за 12-13 лютага
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. У выходныя, 12-13 лютага, па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Мінску затрыманы былы супрацоўнік ГУБАЗ Алег Ермакоў
З ім ужо з'явілася «пакаяльнае відэа» на праўладных тэлеграм-каналах.
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён зліваў прыватныя звесткі сілавікоў у тэлеграм-канал Nexta.
Папярэдне, яму інкрымінуецца «распальванне варожасці» па ч.1 арт. 130 КК.
Праваабаронцам стала вядомая інфармацыя пра затрыманне ў Заслаўі Арцёма Глеба.
Ён быў затрыманы непасрэдна на працоўным месцы, заводзе “Косвік”. Прычына затрыманне – нібыта ўдзел у акцыях пратэсту і маршах у Мінску ў 2020 годзе.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.