viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-02-08T15:40:44+0300 2022-03-09T17:18:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 8 лютага:

Час выбараў: Для беларусаў за мяжой участкаў для галасавання не будзе; місія АБСЕ назіраць не будзе, а місія СНД — будзе; у Гомельскай вобласці у склад камісій не трапілі “нелаяльныя да дзяржавы”, а сярод выбаршчыкаў распаўсюджваюцца нейкія чуткі… Што вядома пра рэферэндум? Разбіраемся разам з праваабаронцамі Паўлам Сапелкам і Аленай Маслюковай.

Крымінальны пераслед: ПЦ “Вясна” прааналізаваў судовы пераслед па палітычна матываваных крымінальных справах за студзень. Працягваюць судзіць за ўдзел у пратэстах у жніўні і верасні 2020 года, а імёны людзей, якія трапілі пад пераслед, ужо гучалі на допытах па іншых справах. Пра тое, як гэтага не дапусціць, распавядае берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Падзея: У сценах ЕГУ правялі першую беларускую Жывую бібліятэку ў Вільні. Яна стала магчымая пры саўдзеле студэнцкага праекта @gutar_ka. Зазірнем на бібліятэку і паразмаўляем з адной з яе “кніг”— Вікай, якая два гады таму прачнулася з дыябетам І тыпу.  Першыя сімптомы дзяўчына зблытала са стрэсам ад падзей у Беларусі 2020 года…

У музычных паўзах — мазырскі панк-гурт VIKT(A)R xOi.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2022-02-08_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства