viasna on patreon

Ціск на палітвязняў, галадоўка Уладзіміра Мацкевіча: хроніка палітычнага пераследу 4 лютага Дапоўнена

2022 2022-02-04T11:15:00+0300 2022-02-04T18:17:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/matskevich_eb_014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 4 лютага па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Уладзімір Мацкевіч

Філосаф і палітвязень Уладзімір Мацкевіч пачынае галадоўку

Палітвязень Уладзімір Мацкевіч у зняволенні пачаў галадоўку. Ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА з 4 жніўня 2021-га, яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Першыя 10 дзён філосаф збіраецца галадаць на вадзе. Калі яго патрабаванні не выканаюць, ён пяройдзе да сухой галадоўкі, сказана на старонцы ў яго падтрымку ў Facebook. Палітвязень патрабуе змяніць меру ўтрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату суда.


На палітзняволенага пчаляра-паэта Міколу Папеку ціснуць на «хіміі»

На думку знаёмых палітвязня, адміністрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу №21 у Мазыры хоча адправіць Папеку ў калонію, таму супраць мужчыны ладзяцца розныя правакацыі.


Палітзняволенага Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суда

4 лютага ў судзе Савецкага раёну Мінску агучылі прысуд бізнэсоўцу Аляксандру Васілевічу, якога абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў»).

Аляксандр Васілевіч пасля суда.

Суддзя Марына Фёдарава прысудзіла яму тры годы калоніі агульнага рэжыму.

Васілевіча вызвалілі ў залі суда, у сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці, паведамляе @radiosvaboda.


Справу палітзняволенай актывісткі Юліі Гарачка накіравалі ў суд

Пракуратура Мінска перадала ў Мінскі гарадскі суд справу актывісткі грамадскай арганізацыі "Наш дом" Юліі Гарачка. Яе абвінавачваюць ў падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Паводле матэрыялаў справы, Юлія «ад імя арганізацыі «Наш Дом» са жніўня 2020 года па 14 ліпеня 2021 года разам з іншымі асобамі ажыццяўляла кампенсацыю і аплату штрафаў, паслуг адвакатаў, дзяржаўных пошлін і іншых выдаткаў, звязаных з разглядам адміністрацыйных і крымінальных справаў экстрэмісцкай накіраванасці». Дапамогу атрымалі не меней за 178 чалавек,  а агульная сума перавысіла 141 тысячу рублёў.

За кратамі Юлія знаходзіцца амаль 7 месяцаў.

Юлія Гарачка


Супраць Паўла Латушкі распачалі чарговую крымінальную справу, нібыта за атрыманне хабару.

Паводле словаў ДФР, у дачы хабару Латушку ў 2012 годзе прызнаўся «кіраўнік беларускай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю кінавідэапрадукцыі», піша Камітэт дзяржкантролю.


Па заяве пракуратуры Маскоўскага раёна г. Мінска інфармацыйная прадукцыя супольнасцяў у месенджары Telegram "Рупар БДМУ/Рупор БДМУ" і "Свецячы іншым БДМУ чат" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства