viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-01-04T18:14:50+0300 2022-02-08T15:08:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

(А анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 4 студзеня:

Падзея: Інфармацыйную прадукцыю “Вясны” прызналі экстрэмісцкай. Што вядома, а што не, і ці назіраецца тут логіка? Чаму толькі цяпер, пад Новы год, і чаму Чыгуначны суд горада Гомеля? Ці экстрэмізм — гэта “знак якасці” у Беларусі? Шукаем адказы разам з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч.

Каментар: “Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” і “Праява патрыятызму […] з'яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна” — такія фармулёўкі ёсць у праекце зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю РБ. Іх абмяркоўваем разам з праваабаронцай “Вясны” і гісторыкам з 28-гадовым прафесійным стажам Аленай Маслюковай.

Каментар эксперта: Як зняволеным захаваць сваё здароўе за кратамі? І як змянілася стаўленне да пенітэнцыярных устаноў з хваляй палітвязняў, якія трапілі туды? Шукаем адказы разам з прадстаўніком праваабарончай ініцыятывы “Урачы за праўду і справядлівасць” Васілём Завадскім.

Па-за межамі: Зазірнем у Германію на выставу "Belarusisches Martyrologium: Antlitze und Stigmata / Беларускі мартыралог: Абліччы і стыгматы". Яна прысвечана беларускім палітычным зняволеным.

У музычных паўзах — гурт "Галантерея". Яго музыка Ілля Сіўцоў быў 22 снежня асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

*Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-01-04_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства