viasna on patreon

Вечная памяць, праваабаронца!

2021 2021-12-25T15:16:43+0300 2021-12-27T10:36:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gousha-nekralog-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

На 73-м годзе абарвалася жыццё аднаго з найстарэйшых сябраў “Вясны”, сябры Рады арганізацыі, праваабаронцы з Баранавічаў Сяргея Гоўшы.

Ён быў адным з удзельнікаў стварэння Таварыства беларускай мовы, Экалагічнага саюза, Беларускага народнага фронту. У 1991 пасля вылучэння Таварыствам беларускай мовы быў абраны дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.

Пачынаючы з 1997 года, спадар Сяргей у шэрагах сябраў "Вясны". Не шкадуючы ні сілаў, ні свайго вольнага часу, аказваў дапамогу землякам, абараняў іх на судовых працэсах, дапамагаў абскардзіць несправядлівыя рашэнні ў вышэйшых інстанцыях.

Ён часта звяртаўся да мясцовых і рэспубліканскіх уладаў з прапановамі і заявамі, датычнымі розных актуальных пытанняў – свабоды мірных сходаў, свабоды слова.

Праваабаронца няўрымсліва адстойваў права беларусаў на свабодныя і празрыстыя выбары, шанаваў і абараняў беларускую мову.

Сяргей Гоўша неаднаразова звяртаўся з паведамленнямі ў Камітэт па правах чалавека ААН, дзе ягоныя скаргі былі падтрыманыя і разгледжаныя.

За сваю праваабарончую дзейнасць спадар Гоўша пераследваўся ўладамі, некалькі разоў затрымліваўся міліцыяй, і да апошняга дня заставаўся нязломным барацьбітом за агульначалавечыя каштоўнасці.

Праваабаронцы “Вясны” глыбока смуткуюць з нагоды заўчаснай смерці Сяргея Гоўшы і выказваюць спачуванне ягоным родным і блізкім, а таксама ўсёй беларускай праваабарончай супольнасці, якой нанесена вялікая страта. 

“Вясноўцы” спадзяюцца, што памяць пра Гоўшу надоўга застанецца ў  памкненнях і сэрцах людзей, а ягоная высакародная справа будзе годна працягнутая аднадумцамі і калегамі.

Вечная памяць, праваабаронца!

Сяргей Гоўша: «Дапамагаем тым, каго ўлада тут прыціскае. А прыціскае яна сапраўды многіх»

Кіраўнік баранавіцкага аддзялення «Вясны» Сяргей Гоўша – пра тое, што прымусіла савецкага інжынера стаць праваабаронцам і як горад змяніўся дзякуючы яго высілкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства