Украінскія праваабаронцы падтрымалі зняволеных калег з Беларусі Фота
20 снежня, у Міжнародны дзень салідарнасці людзей, удзельнікі і ўдзельніцы трэнінгу "Міжнароднае гуманітарнае права" далучыліся да акцыі Human Rights House Foundation па напісанні паштовак палітзняволеным праваабаронцам Беларусі, якія цяпер утрымліваюцца ў няволі. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дом правоў чалавека "Крым".
Паштоўкі праваабаронцам "Вясны" падпісвалі прадстаўнікі чатырох украінскіх арганізацый: ЦГП "Альменда"/CCE "Almenda", ZMINA. Центр прав людини, Regional Center for Human Rights, Крымская праваабарончая група/Crimean Human Rights Group.
Нагадаем, на дадзены момант у зняволенні па палітычна матываваных крымінальных справах знаходзяцца сем прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра "Вясна": кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка, валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.
Сем праваабаронцаў-вясноўцаў адзначаць за кратамі Дзень правоў чалавека