viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-12-07T16:39:33+0300 2022-04-01T18:23:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN).

Анонс праграмы на 7 снежня:

Падзея: Атака на валанцёраў арганізацыі — так праваабарончы цэнтр “Вясна” ацэньвае масавыя вобшукі і допыты, якія пракаціліся па краіне 1 снежня. Прыйшлі ў тым ліку да тых, хто назіраў на судах. “Валанцёры ў свой вольны час наведваюць судовыя пасяджэнні — і перадаюць гэтую інфармацыю не толькі “Вясне”, але шырокай грамадскасці”, — кажа праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч і дадае: “Улады рэпрэсуюць людзей з мэтай захавання існуючай улады”.

Каментар: Што азначае быць валанцёрам і чаму людзі імі становяцца? А чаму яны працягваюць валанцёрыць у Беларусі, калі гэта так небяспечна? І як знізіць рызыкі? Пра валанцёрства і працу Валанцёрскай службы "Вясны" распавядае яе прадстаўніца Любоў.

Крымінальны пераслед: “Я малюся за тых людзей, якія пасадзілі мяне за краты”. Судовы працэс, апошняе слова і лісты Вольгі Залатар — маці пяці дзяцей, якую асудзілі на чатыры гады калоніі.

Па-за межамі: Будзе горка. Падрыхтуйцеся”, — папярэджваюць стваральнікі анлайн-выставы “Made in Belarus / Made of pain”. Яна ўзнікла дзякуючы Free Belarus Center — аб’яднанню, якое актыўна дапамагае беларусам ва Украіне. “Мы раскрылі тэмы недапушчальнасці гвалту, палітзняволеных, зайшлі за грань і паглядзелі, як жа гэта — быць супрацоўнікам карных органаў”, — кажа фатограф Аляксандр Сушчэўскі, які і сам у Беларусі прайшоў праз рэпрэсіі.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2016/03/2021-12-07_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства